Свабодная дзяржава (ПАР)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||||||||||||
| Сайт урада правінцыі | |||||||||||||||
Свабодная дзяржава, Вольная дзяржава — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Тэрыторыя цалкам супадае з тэрыторыяй старой правінцыі Памяранцавая Свабодная дзяржава, а новая назва — распаўсюджанае скарачэньне старога. Правінцыя вырабляе да 70% паўднёваафрыканскага збожжа, акрамя таго, тамака разьмешчаныя багатыя радовішчы золата і дыямэнтаў.
Асноўнае насельніцтва цэнтра і ўсходу правінцыі складае народ сота, які пражывае таксама ў прылеглым да правінцыі дзяржаве Лесота. На поўдне-захадзе пераважаюць белыя, якія размаўляюць на афрыкаанс. На крайнім захадзе правінцыі распаўсюджаная мова тсвана, на ўсходзе — зулу.
Цэнтар правінцыі — горад Блюмфонтэйн, які зьяўляецца таксама судовай сталіцай ПАР. У Блюмфонтэйне нарадзіўся вядомы ангельскі пісьменьнік Дж. Р. Р. Толкін, а таксама лідэр гранж-групы Seether - Шон Морган Ўілгімоэд. Іншыя буйныя гарады — Кроанстад, Вэлкам. Вольная дзяржава мяжуе з Усходняй і Паўночнай Капскай правінцыямі, з Поўначна-Заходняй правінцыяй, з правінцыямі Квазулу-Натал, Гаўтэнг, Мпумаланга, а таксама з дзяржавай Лесота. Правінцыя падзеленая на пяць акруг: Карыэп, Леджвэлепутсва, Матэа, Таба-Мофутсаньяне і Паўночная Свабодная дзяржава.
[рэдагаваць] Славутасьці
- У Ледыбрандзе, зьмешчаным на самой мяжы з Лесота, разьмешчаная ўнікальная царква, разьмешчаная ў пячоры і створаная англіканскім Грамадзтвам cьвятого Аўгустына у 1869 г. Цяпер пры царкве жыве толькі адзін чалавек. Ён захоўвае ключы ад уваходу і сочыць за зьдзірванелымі старымі доламі з крыжамі, якія пакрывіліся.
- Гара Кваква, назва якой у перакладзе з аднаго з кайсанскіх моў азначае «бялей белага» і было дадзена ёй за беласьць пяшчаных гор. Яшчэ адна славутасьць — Сэнтынэл — велізарны базальтавы слуп да захаду ад горнага Амфітэатра.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Свабодная дзяржава (ПАР) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Правінцыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі | ||
|---|---|---|
| Гаўтэнг | Заходні Кэйп | КваЗулу-Натал | Лімпапо | Мпумаланга | Поўначна-Захад | Паўночны Кэйп | Свабодная дзяржава | Усходні Кэйп | ||