Сварог

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сварог — у славянскай міталёгіі бог неба, нябеснага агню. У старажытнагрэцкай міталёгіі яму адпавядаў бог Гефэст. У паганскім пантэоне Сварог займаў другаснае месца. Паводле старажытнага міту, Сварог злучыў неба й зямлю, навучыў людзей каваць жалеза. Яму прыпісвалася ўвядзеньне манагамнага шлюбу й кары за парушэньне гэтага звычаю (парушальнікаў быццам бы кідаў у вогненную печ).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)
  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Укладальнік: Эдуард Дубянецкі