Свольна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Свольна
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Нёчарыца
Вусьце Дрыса
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Віцебская вобласьць і Пскоўская вобласьць
Даўжыня 99 км
Сярэднегадавы сьцёк 11,7 м³/с
Плошча басэйну 1510 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰

Сво́льна — рака ў Пскоўскай вобласьці Расеі і Віцебскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Дрысы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 99 км (даўжыня на Беларусі 93 км). Плошча вадазбору 1510 км². Выдатак вады ў вусьці 11,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з возера Нёчарыца (Себескі раён), цячэ Полацкай нізінай па мяжы Расонскага і Дрысенскага раёнаў, сярэдняя і ніжняя плынь ў Дрысенскім раёне, вусьце насупраць вёскі Цясты, разьмешчанай на левым беразе Дрысы. Верхняя і сярэдняя плынь ракі ў лясістай мясцовасьці. Цячэ праз азёры Лісна і Бузянка.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырыня ў верхняй і сярэдняй плыні 0,4—0,6 км, у ніжняй 0,8—1,5 км. Абалона перарывістая, пераважная шырыня каля 0,1 км, у нізоўі 0,2—0,3 км. Рэчышча зьвілістае, месцамі моцназьвілістае, шырыня 18—20 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў ніжняй плыні ў 1-й дэкадзе красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 4,5 м, найбольшая 7,6 м (1956 год). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка. Веснавы крыгаход 2 дні[1].

У басэйне ракі знаходзіцца возера Белае.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 327—328

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 327—328