Свэйн Б’ёрнсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Свэйн Б’ёрнсан

Свэйн Б’ёрнсан (па-ісьляндзку: Sveinn Björnsson) — першы прэзыдэнт незалежнай Ісьляндыі.

Нарадзіўся 27 лютага 1881 г. у Капэнгагене. У 1912 годзе стаў чальцом Гарадзкога савета Рэйк’явіка. У 1914—1916 і ў 1920 годзе быў чальцом ісьляндзкага парлямэнту — Альтынга. Пасьля здабыцьця Ісьляндыяй аўтаноміі ў 1918 годзе стаў прэзыдэнтам Гарадзкога савету Рэйк’явіка (да 1920 году). У тыя ж гады займаў кіруючыя пасады ў розных кампаніях і банкаўскіх установах Ісьляндыі. У 1920—1924 і 1926—1940 пасланнік Ісьляндыі ў Даніі. У 1941—1944 — рэгент Ісьляндыі.

25 траўня 1944 г. у Ісьляндыі быў праведзены рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Даніі. На рэфэрэндуме было прынята станоўчае рашэньне, і 17 чэрвеня 1944 году альтынг выбірае Б’ёрнсана першым прэзыдэнтам Ісьляндыі тэрмінам на 1 год.

У 1945 пераабіраецца ўсенародным галасаваньнем, у 1949 пераабіраецца на наступны тэрмін. Памёр 25 студзеня 1952 году падчас чарговага прэзыдэнцкага тэрміну. Пасьля яго сьмерці краінай кіруе трыюмвірат са старшыні Альтынга, прэм’ер-міністра і галоўнага судзьдзі Вярхоўнага Суда да абраньня наступнага прэзыдэнта.