Свэн Бэндэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Свэн Бэндэр
Свэн Бэндэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 красавіка 1989
Розэнгайм, ФРН
Рост 183
Вага 68
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барусія Дортмунд
Нумар 22
Моладзевыя клюбы
1993—1999
1999—2002
2003—2006
Бранэнбург
Унтэргахінг
Мюнхэн-1860
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2009
2009—
Мюнхэн-1860
Барусія Дортмунд
65 (1)
62 (2)
Зборныя
2011— Нямеччына 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
26 студзеня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
7 верасьня 2011.

Свэн Бэндэр (па-нямецку: Sven Bender; нарадзіўся 27 красавіка 1989 году, Розэнгайм, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Барусія» з Дортмунду й нацыянальную зборную Нямеччыны. Гуляе на пазыцыі паўабаронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свэн нарадзіўся ў баварскім горадзе Розэнгайме. Разам са сваім братам-блізьнюком Лярсам займацца пачаў у футбольнай школе Бранэнбургу, адкуль пайшоў на павышэньне ў школу клюбу «Унтэргахінг». У 2003 годзе таленавітых юнакоў заўважылі ў другім па значнасьці клюбе Мюнхэна, у «Мюнхэн-1860». У 2006 годзе Свэн быў заяўлены за другую каманду мюнхэнцаў, а неўзабаве й падпісаў кантракт зь першай камандай. Разам з братам яны адразу ж зайгралі й склалі магутны кулак у сярэдняй лініі поля. Усяго за «Мюнхэн-1860» Свэн правёў 65 матчаў і забіў 1 мяч.

Перад сэзонам 2009—2010 гадоў малады гулец зацікавіў дортмундзкую «Барусію», зь якой пасьля й падпісаў кантракт. Тут іхныя шляхі з братам разышліся, бо той аддаў перавагу на пераход у «Баер». Свэн дэбютаваў у Бундэсьлізе 19 верасьня 2009 годзе ў выязным матчы шостага тура супраць «Гановэра-96», які скончыўся ўнічыю 1:1. Свэн выйшаў на поле зь першых хвілін і, у цэлым, правёў нядрэнны матч[1]. Усяго ў сваім першым сэзоне правёў за «Барусію» 19 матчаў.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў у юнацкіх зборных Нямеччыны розных узростаў, зараз зьяўляецца гульцом моладзевай зборнай. У 2008 годзе стаў чэмпіёнам Эўропы сярод юнакоў да 19 гадоў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Нямеччыны Барусія Дортмунд:

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае брата-блізьнюка Лярса Бэндэра, гульца левэркузэнскага «Баера».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]