Сдэрот
| Сдэрот | |||||
| на іўр. שְׂדֵרוֹת | |||||
Пабудова бамбасховішчаў у Сдэроце |
|||||
|
|||||
| Дата заснаваньня: | 1951 | ||||
| Места з: | 1996 | ||||
| Краіна: | Ізраіль | ||||
| Акруга: | Паўднёвая | ||||
| Мэр: | Давід Бускіла | ||||
| Плошча: | 4,472 км² | ||||
| Вышыня: | 100 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва | |||||
| колькасьць: | 24 000 чал. (2011)[1] | ||||
| шчыльнасьць: | 5366,73 чал./км² (2011) | ||||
| этнічны склад: | жыды — 93% | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +972 8 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 31°31′34″ пн. ш. 34°35′38″ у. д. / 31.52611° пн. ш. 34.59389° у. д.Каардынаты: 31°31′34″ пн. ш. 34°35′38″ у. д. / 31.52611° пн. ш. 34.59389° у. д. | ||||
|
Сдэрот на мапе Ізраілю
Сдэрот
|
|||||
| www.e-sderot.org.il | |||||
Сдэро́т (
He-Sederoth.ogg ; на іўрыце: שְׂדֵרוֹת, па-арабску: سديروت) — места ў Паўднёвай акрузе Ізраілю, за 15 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Ашкелону, за 1 км ад сэктару Газа.
Зьмест |
Мінуўшчына [рэдагаваць]
Назва ў перакладзе зь іўрыту азначае «праспэкт», «бульвар» і дадзеная ў гонар Жыдоўскае нацыянальнае фундацыі, якая ладзіла пасадкі дрэваў (алеі ўздоўж дарог) у рамках праграмы засваеньня і засяленьня паўночнай часткі пустыні Негеў. Рокам заснаваньня Сдэроту лічыцца 1951, калі тут, побач з кібуцам Нір-‘Ам, пачалі сяліцца ў палатках выхадцы з Ірану, Курдыстану), Марока і, у меньшай ступені, Тунісу). Пазьней у паселішчы збудавалі баракі («ма‘бару»), і яно атрымала назву Ма‘бэрэт-Гевім — Дорат; да яго далучыліся рэпатрыянты з Паўночнай Афрыкі і Румыніі. У 1996 року Сдэрот атрымаў мескія правы.
Адукацыя [рэдагаваць]
Дзейнічаюць 14 школаў з 3578 навучэнцамі, коледж і ешыва. Усе навучальныя ўстановы і ўсе 120 аўтобусных прыпынкаў маюць узмоцненую абарону ад ракетаў[2].
Прамысловасьць [рэдагаваць]
У Сдэроце знаходзіцца буйная прамысловая зона — прадпрыемствы па вытворчасьці, сартаваньні і пакаваньні харчовых прадуктаў, мэталаапрацоўчыя, тэкстыльныя, кабельныя й іншыя фабрыкі. Некаторыя жыхары занятыя на нафтавых распрацоўках паблізу.
Аднак паводле сацыяльна-эканамічных паказьнікаў Сдэрот займае адно з апошніх месцаў у Ізраілі. Так, беспрацоўе сярод мясцовага насельніцтва складае больш за 20%, а ўзровень заробку ці не ўдвая меншы за сярэдні паказьнік па краіне. Прычынай гэтага зьяўляюцца пастаянныя абстрэлы з боку сэктару Газа.
Транспарт [рэдагаваць]
Ля места праходзіць аўтастрада №34
Яд-Мардэхай — Нэцівот.
Інтыфада [рэдагаваць]
З-за непасрэднай блізкасьці да мяжы з сэктарам Газа (да бліжэйшага места Бэйт-Ханун 4 км) Сдэрот пэрыядычна трапляе пад абстрэл саматужнымі ракетамі кшталту «Касам». Ізраільскі ўрад усталяваў у месьце сыстэму раньняга апавяшчэньня, аднак яна малаэфэктыўная з прычыны таго, што папярэджвае пра атаку ракеты максымум за 15 сэкундаў да яе падзеньня. Ізраільскае войска пэрыядычна ладзіць прэвэнтыўныя апэрацыі ў сэктары Газа, зьнішчаючы агнявыя пазыцыі тэрарыстаў і майстэрні па вытворчасьці ракетаў.
На знак салідарнасьці з жыхарамі нацыянальная авіякампанія El Al дала аднаму са сваіх ляйнэраў Boeing 777 (4X-ECE) назву «Сдэрот»[3][4].
Гарады-пабрацімы [рэдагаваць]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары [рэдагаваць]
- Амір Пэрэц, былы міністар абароны
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Table 3 — Population of Localities Numbering Above 2,000 Residents and Other Rural Population(анг.) (PDF). Israel Central Bureau of Statistics. Праверана 2010-11-13 г.
- ^ Living under the rocket's roar(анг.). Jpost.com. Праверана 2012-06-07 г.
- ^ Boeing 777 Named for Sderot(анг.). infolive.tv (2007-07-31). Праверана 2008-10-20 г.
- ^ Production List Search(анг.). Planespotters.net. Праверана 2012-06-07 г.
- ^ Sderotplatz in Zehlendorf(ням.). Der Berliton News (10 чэрвеня 2009). Праверана 23 лістапада 2012 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сдэрот — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||