Себеж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Себеж
Былы касьцёл Найсьв. Тройцы і Сьв. Антонія
Былы касьцёл Найсьв. Тройцы і Сьв. Антонія
Coat of Arms of Sebezh.png
Герб Себежа
Першыя згадкі: 1414
Магдэбурскае права: 22 сакавіка 1623
Вобласьць: Пскоўская
Раён: Себескі
Насельніцтва: 6263 (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+3
UTC+4
Тэлефонны код: +7 81140
Аўтамабільны код: 60
Геаграфічныя каардынаты: 56°20′ пн. ш. 29°22′ у. д. / 56.333° пн. ш. 29.367° у. д. / 56.333; 29.367Каардынаты: 56°20′ пн. ш. 29°22′ у. д. / 56.333° пн. ш. 29.367° у. д. / 56.333; 29.367
Себеж на мапе Расеі
Себеж
Себеж
Себеж
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Се́беж — места ў Расеі, на беразе Себескага возера. Адміністрацыйны цэнтар Себескага раёну Пскоўскай вобласьці. Насельніцтва 6263 чал. (2009). Знаходзіцца за 180 км на поўдзень ад Пскова, чыгуначная станцыя на лініі Масква — Рыга.

Себеж — магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, на беларускай этнічнай тэрыторыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы успамін пра Себеж датуецца 1414, калі яго здабыў вялікі князь Вітаўт, ідучы ў паход на Пскоў. Згодна з трактатам паміж вялікім князем Казімерам і маскоўскім гаспадаром Васілём Васілевічам Вялікае Княства Літоўскае страціла свой уплыў на Ноўгарад Вялікі і Пскоў, але захавала за сабою Себеж. У 1535 маскоўскія войскі на чале з Васілём Шуйскім захапілі ваколіцы места, На загад ваяводы на беразе Себескага возера збудавалі замак, які атрымаў назву Новы Себеж, або Іван-горад. У 1536 само места трапіла пад уладу Масквы.

Плян разбудовы Себежа, 1785

Згодна з Дэвулінскім замірэньнем (1618) Себеж вярнуўся да Вялікага Княства Літоўскага. Станам на 1619, паводле інвэнтару, тут было 9 вуліцаў, 6 цэркваў і манастыр[1]. 22 сакавіка 1623 кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі постаць Самсона, які дужаецца з ільвом»[2]. З пачаткам Трынаццацігадовай вайны ў 1654 маскоўскія войскі зноў захапілі Себеж, але ў 1661 мясцовыя жыхары перадалі места войску Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з дамоваю 1676 року Себеж вярнуўся ў склад Рэчы Паспалітай[1]. У кан. ХVІІ ст. тут было 300 будынкаў[1].

У Вялікую Паўночную вайну (17001721) двойчы ў 1705 і 1707 Себеж займалі расейскія войскі Пятра I. Станам на 1755 у месьце было 150 будынкаў.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Себеж разам з большай часткай Полацкага ваяводзтва апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам павету Полацкага намесьніцтва, з 1796 Беларускай, з 1802 Віцебскай губэрні. У пач. ХІХ ст. тут існавала 5 скарбавых будынкаў (зь якіх 1 мураваны), прыватных — 202 (3 мураваныя), магазынаў — 2, столькі ж цэркваў і касьцёл. У траўні 1885 у месьце здарыўся страшэнны пажар, які зьнішчыў каля 600 будынкаў.

25 сакавіка 1918 Себеж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе зрабіўся цэнтрам павету («падраёну») Віцебскага раёну[3]. Аднак 16 студзеня маскоўскія бальшавікі адабралі Себеж разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, з 1924 у Пскоўскай губэрні (з 1957 у Пскоўскай вобласьці). У 1926 беларускія бальшавікі прасілі вярнуць Себеж у склад БССР, аднак Масква не задаволіла гэтую просьбу[4]. У Другую сусьветную вайну з 9 ліпеня 1941 да 17 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф узгорысты. Непадалёк ад Себежа маецца значная гара «Ўздыхалінка»[5].

Клімат пераходны ад умерана марскога да ўмерана кантынэнтальнага, зь мяккай зімой і цёплым летам. Ападкаў найбольш выпадае ўлетку і рана ўвосень. Сярэдняя хуткасьць ветру — 3,9 м/с, вільготнасьць паветра — 78%.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1780 — 418 чал., зь якіх 361 хрысьціянаў і 57 юдэяў[6]; 1799 — 1711 чал.[2]
  • XIX стагодзьдзе: 1801 — 2064 чал.[2]; 1867 — 2909 чал., зь іх 205 каталікоў, 19 пратэстантаў і 1189 юдэяў[6]; 1886 — 4051 чал., зь іх 1214 праваслаўных, 393 каталікі, 7 стараабрадцаў, 1 пратэстант і 2436 юдэяў[6]; 1894 — 4344 чал. (2089 муж. і 2255 жан.), зь іх праваслаўныя складалі каля 25%, каталікі 11%, юдэі 61%, іншай веры да 3%; мяшчане складалі 86% ад усяго насельніцтва[7]
  • XX стагодзьдзе: 1926 — 5,5 тыс. чал.; 1959 — 6994 чал.[8]; 1979 — 10,5 тыс. чал.; 1993 — 9,2 тыс. чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 — 7198 чал.[10]; 2009 — 6263 чал.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствы лясной, лёгкай і харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Званіца зруйнаванага сабора Раства Хрыстова

У месьце дзейнічае Себескі краязнаўчы музэй.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова (XIX — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
  • Замчышча (1535)
  • Званіца (XIX ст.)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Антонія (1625; цяпер царква Сьв. Тройцы МП)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сабор Раства Хрыстова
  • Сынагога
  • Царква (грэка-каталіцкая)
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Васіль Варонін. Себеж // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 561.
  2. ^ а б в Себеж // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  3. ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  4. ^ Беларускія тэрыторыі ў 20-м стагодзьдзі: вернутае // «Радыё Свабода», 8 сакавіка 2007.
  5. ^ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 291.
  6. ^ а б в Siebież // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 484
  7. ^ Себеж // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  8. ^ Всесоюзная перепись населения СССР 1959 года
  9. ^ Себеж // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  10. ^ Всероссийская перепись населения 2002 года

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Себежсховішча мультымэдыйных матэрыялаў