Себескі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Себескі замак, 1882 г.

Себескі замак — помнік гісторыі і абарочнай архітэктуры ў Себежы. Існаваў у XVI—XIX стагодзьдзях.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1414 годзе вялікі князь Вітаўт здабыў Себеж як прыгарад Пскова і ўлучыў яго ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

У 1535 годзе маскоўскія войскі зрубілі на месцы Себескага гарадзішча драўляную крэпасьць, г. зв. Іван-горад на Себежы, які ўжо праз год беспасьпяхова спрабавала ўзяць штурмам войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1562 годзе Себеж занялі ліцьвіны, аднак канчаткова ён перайшоў ад іх за Стэфанам Баторыем ў 1579 годзе. Замак адбудавалі.

У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай замак захапілі маскоўскія войскі (вернуты Рэчы Паспалітай ў 1678 годзе)[1].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фартыфікацыі Себежу ў розны час мелі розныя памеры, у наш час ад іх мала што захавалася.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня, 1933.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. — Вільня: Друкарня Я. Левіна, 1933. — 38 с.: іл.