Северадзьвінск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб горада

Северадзьвінск (па-расейску: Северодвинск) — горад (з 1938 году) у Расеі, у складзе Архангельскай вобласьці. Насельніцтва 197,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1936 годзе.

Горад размешчаны на беразе Белага мора, за 35 км на захад ад Архангельска.

Северадзьвінск — адзін з буйнейшых цэнтраў абароннай прамысловасьці, асабліва вайсковага суднабудаваньня Расеі. У горадзе знаходзяцца прадпрыемствы па вытворчасьці і рамонту падводных лодак «Паўночнае машынабудаўнічае прадпрыемства» (былы завод № 402), «Цэнтар суднарамонта „Звёздочка“» (рамонт атамных падводных лодак, надводных караблёў і грамадзянскіх судоў, будаўніцтва сбвідравых усталёвак, агранка алмазаў), а таксама база атамных падводных лодак Паўночнага флёта. Таксама функцыянуюць ваенныя заводы «Паўночны рэйд», «Арктыка».

Апроч гэтага, прамысловасьць прадстаўлена заводам дарожных машынаў «Севдормаш», прадпрыемствамі харчовай галіны (хлебазавод, мясакамбінат, піваварны завод), працуе мэблевы цэх.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Северадзьвінсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў