Семежаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Семежаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Семежаў
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1294 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Се́межаўскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Семежаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Чырвонаслабодзкага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Чырвонаслабодзкім раёне БССР. З 1935 году ў Чырвонаслабодзкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога дзяленьня 20 лютага 1938 году ў Чырвонаслабодзкім раёне Менскай вобласьці

Зь 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Макранскага сельсавету. 8 жніўня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Капыльскага раёну.

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 1 студзеня 2009 году ў сельсавеце налічвалася 812 гаспадарак, 1640 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 279; працаздольным — 749; старэй за працаздольны — 612).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]