Семяноўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Семяноўка
польск. Siemianówka
Семяноўка
Мясцовая назва: Сяманоўка
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Насельніцтва: 426 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′57.8″ пн. ш. 23°50′21.1″ у. д. / 52.899389° пн. ш. 23.839194° у. д. / 52.899389; 23.839194Каардынаты: 52°53′57.8″ пн. ш. 23°50′21.1″ у. д. / 52.899389° пн. ш. 23.839194° у. д. / 52.899389; 23.839194
Семяноўка на мапе Польшчы
Семяноўка
Семяноўка
Семяноўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Семяно́ўка (па-польску: Siemianówka, на мясцовай беларускай гаворцы: Сямано́ўка[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Вёска разьмяшчаецца над Семяноўскім вадасховішчам, назва якога паходзіць ад назвы Семяноўкі.

Чыгуначная станцыя Семяноўка

Побач зь вёскай разьмяшчаецца чыгуначная станцыя Семяноўка на чыгуначным шляху СедльцыВаўкавыск. На станцыі ёсьць польская частка (з мытняй) чыгуначнага памежнага пераходу Семяноўка — Сьвіслач (абслугоўвае толькі таварны рух).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход на месцы[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Семяноўка на старой карце.

У 1634 годзе існаваў фальварак і вёска князёў Масальскіх. Вядома, што ўжо ў 1666 годзе фальварак з новапабудаванай сядзібай Станіслаў Карпа перадаў супругам Прыходзкіх. Сядзіба месьцілася ў частцы Семяноўкі называнай Усадзьбай (зараз месца знаходзіцца пад вадой Семяноўскага вадасховішча). У той час у вёсцы было 10 гаспадароў, якія гаспадарылі на палях ва ўрочышчах Пяшчатка (Пашчтка), Задрожак, Рудніцкі Кут, Марушка, Дварышча, Балота, Пакосы, Чарнуха, Бандзюга (назвы праіснавалі па сёньняшні дзень). Амаль да канца 18 ст. Семяноўка находзілася ў руках Масальскіх (яшчэ ў 1780 годзе валодаў вёскай Ігнаці Якуб Масальскі), але ў 1787 перайшла разам з суседнімі Тарнаполем ды Лукай да Яна Валянціна Вянгэрскага(pl). Праўдападобна ён зьяўляецца фундатарам царквы сьв. Юрыя Пераможцы (захавалася па сёньняшні дзень).

Царква сьв. Юрыя Пераможцы (канец 18 ст.)

У 19 ст. чарговымі ўладальнікамі Семяноўкі былі Люцыян Эйсмант(pl) (1833 г.) ды Эразм Златніцкі (з 1842 г.). У 1863 годзе 42 тутэйшыя мужыкі выкупілі Семяноўку з рук Златніцкага[5]. У міжваенны пэрыяд Семяноўка прыналежала да гміны Тарнаполь (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 564 жыхароў (527 беларускай нацыянальнасьці і 37 палякаў)[6]. З 1944 году праваслаўныя жыхары пачалі стараньні па стварэньні самастойнай парафіі, бо да гэтай пары прыналежалі да аддалёнай на больш як 10 кілямэтраў парафіі ў Нараўцы. Самастойная семяноўская парафія адкрыта 31 жніўня 1957 году. На заснаваных у 1956 годзе могілках у 1984 годзе пабудавана капліца сьв. Панцелеймона[5].

У час будовы Семяноўскага вадасховішча мясцовыя жыхары пазбаўляліся сваіх палёў ды лугоў. За 1977—1995 гады збудавалі вадасховішча плошчай 3250 га. Пры гэтым урад Польшчы выкупіў і адабраў зямлю ў 289 сялянскіх гаспадарак. У выніку зьнікла 8 ваколічных вёсак[7].

З 2005 году ў будынку быўшай школы дзейнічае тут Асяродак экалягічнай адукацыі[8].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Хоміншчынай, Марушкай, Асавым, ПрутаміПраверана 7 кастрычніка 2015 г.
  2. ^ Асадніцтва (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 1 красавіка 2015 г.
  3. ^ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
  4. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
  5. ^ а б Семяноўка (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 1 красавіка 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 116 (пол.) Праверана 1 красавіка 2015 г.
  7. ^ Томас Бон, Аляксандар Далгоўскі, Маркус Кшоска. 6.1 Маргіналізацыя і дынамічная мадэрнізацыя ў памежным рэгіёне // Зубрыны неруш і сусьветная спадчына / адказн. Зьміцер Вішнёў, перакл. зь ням. Жанна Некрашэвіч-Кароткая. — Менск: Галіяфы, 2021. — С. 213. — 404 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-7209-88-0
  8. ^ Асяродак экалагічнай адукацыі (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 1 красавіка 2015 г.