Семянча 2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Семянча 2
трансьліт. Siemianča 2
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Пружанскі
Насельніцтва: 51 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225133[1]
СААТА: 1256848071
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′45″ пн. ш. 24°30′49″ у. д. / 52.54583° пн. ш. 24.51361° у. д. / 52.54583; 24.51361Каардынаты: 52°32′45″ пн. ш. 24°30′49″ у. д. / 52.54583° пн. ш. 24.51361° у. д. / 52.54583; 24.51361
Семянча 2 на мапе Беларусі ±
Семянча 2
Семянча 2
Семянча 2
Семянча 2
Семянча 2
Семянча 2

Семянча́ 2[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 4 км на ўсход ад Пружанаў, за 80 км ад Берасьця.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — у Ліноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Падчас напалеонаўскага нашэсьця 1812 року на двары ў Семянчы кватараваў францускі генэрал[4]. На месцы, дзе адбылася сутычка 7-га саксонскага корпусу генэрала Рэнье з расейскім войскам, праз 30 рокаў быў пастаўлены помнік[5].

Да пераезду ў Хараўшчыну Семянчу разам з ваколіцамі(pl) зьбіраўся набыць паэт Францішак Карпінскі, прапаноўваў за яе 60 000 злотых[4].

Напрыканцы XIX — у пачатку XX стагодзьдзя плошча вёскі складала 201 дзесяціну; фальварак Ягалкоўскіх — 220 дзесяцінаў[6]. Паводле перапісу 1897 року ў вёсцы 22 двары, 213 жыхароў. У пачатку XX стагодзьдзя 224 жыхары.

За польскім часам — у гміне Лінова[7], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[8]. У 1921 року — 16 двароў, 89 жыхароў.

З 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці БССР.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 225 жыхароў; 1999 год — 42 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 44 жыхары, 19 двароў[9]; 2010 год — 51 жыхар

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Семенча-2 (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 23 студзеня 2012 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 251
  3. ^ Siemioncza (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. — S. 549
  4. ^ а б Semeńcza // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. — S. 426
  5. ^ Dymitr Zagacki. Stara Prużana oczami polskiego krajoznawcy // Echa Polesia. — 2011. — № 2.
  6. ^ Semencza // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 576
  7. ^ Semeńcza, вёска. Radzima.net. Праверана 3 сакавіка 2012 г.
  8. ^ Dziennik Ustaw. z 1926 Nr 7, poz. 46 (пол.) Scribd Праверана 23 студзеня 2012 г.
  9. ^ Семянча // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 534
  10. ^ На Пружаншчыне плануюць узарваць гістарычны будынак? Навіны. Эўрарадыё (1 лістапада 2011). Праверана 23 студзеня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]