Сем цудаў Партугаліі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сем цудаў Партугаліі (па-партугальску: Sete Maravilhas de Portugal) — сьпіс культурных аб’ектаў Партугаліі, адабраных у 2007 годзе ў выніку конкурсу, абвешчанага міністэрствам культуры Партугаліі й праведзенага кампаніямі Y&R Brands S.A. і Realizar S.A.

Першапачаткова на конкурс інстытутам IGESPAR (Партугальскі Інстытут Архітэктурнай Спадчыны) былі высунуты 793 нацыянальныя манумэнты Партугаліі. У першым туры камісія экспэртаў адабрала 77 зь іх. Затым быў адабраны 21 фіналіст у чатырох розных катэгорыях.

7 сьнежня 2006 году пачаліся выбары, якія працягваліся шэсьць месяцаў. Насельніцтва магло галасаваць у інтэрнэце, па тэлефоне й пасродкам адпраўкі SMS-паведамленьняў. 7 ліпеня 2007 году на стадыёне Да Луш у Лісабоне былі абвешчаны вынікі выбараў, адначасова з вынікамі праекту Новыя сем цудаў сьвету.

Сем цудаў Партугаліі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нумар Назва Разьмяшчэньне Фатаграфія
1 Замак Гімарайнш, X—XIII стст. Гімарайнш, Брага
2 Замак Обідуш, 1195 Обідуш, Лейрыя
3 Баталья, 1385 Баталья, Лейрыя
4 Алкабаса, 1153 Алкабаса, Лейрыя
5 Манастыр Еранімітаў, 1502 Санта-Марыя-дэ-Бэлен, Лісабон
6 Палац Пэна, 1838 Сынтра
7 Вежа Бэлен, 1521 Санта-Марыя-дэ-Бэлен, Лісабон

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]