Інтэрнэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Сеціва»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Прыкладная выява інфармацыі ў Сусьветным павуціньні

Інтэрнэ́т (Internet) — глябальная інфармацыйная сыстэма, часткі якой лягічна ўзаемазьвязаныя адно з адным пры дапамозе адзінай адраснай прасторы, заснаванай на выкарыстаньні пратаколу IP і маршрутызацыі пакетаў зьвестак. Інтэрнэт складаецца з мноства ўзаемна зьвязаных кампутарных сетак і забясьпечвае аддалены доступ да кампутараў, электроннай пошты, дошак аб’яваў, базаў зьвестак, дыскусійных груп і г. д. Інтэрнэт утварае сусьветны інфармацыйны асяродак і зьяўляецца фізычнай асновай для Сусьветнага павуціньня.

Пры ўжываньні слова «Інтэрнэт» у гутарковай мове часьцей за ўсё маецца на ўвазе Сусьветнае павуціньне і даступная ў ім інфармацыя, а не сама фізычная сетка.

Зьмест

Этымалёгія і ўжываньне слова [рэдагаваць]

Слова паходзіць ад ангельскага выразу INTERconnected NETworks (узаемазьвязаныя сеткі). Па-беларуску слова «Інтэрнэт» звычайна пішуць зь вялікай літары, але існуе тэндэнцыя пісаць гэтае слова з малой літарай «інтэрнэт» (што раюць таксама некаторыя мовазнаўцы). Беларускі сынонім слова «інтэрнэт» — «сеціва».

Гісторыя інтэрнэту [рэдагаваць]

Пачаткам інтэрнэту лічыцца стварэньне сеткі Міністэрства абароны ЗША Arpanet у 1969 годзе. У 1992 годзе ў Амстэрдаме (Нідэрлянды) заснавалі Эўрапейскі цэнтар міжсецявога дапасаваньня. 2 лістапада 2006 году колькасьць вэб-сайтаў дасягнула 100 мільёнаў[1].

Футуралёгія інтэрнэту [рэдагаваць]

Футуралёгія інтэрнэ́ту — вобласьць навуковых ведаў, якая вызначае пэрспэктывы разьвіцьця сеткавай інфармацыйнай прасторы.

Сэрвэр інтэрнэту [рэдагаваць]

Сэ́рвэр інтэрнэ́ту — кампутар, падлучаны да сеціва, альбо працуючая на ім праграма, якае дае праграмам-кліентам доступ да разнастайных рэсурсаў.

Кожны сэрвэр, падлучаны да інтэрнэту, мае два адрасы: лічбавы IP-адрас і сымбальны дамэнны адрас.

Асноўнымі тыпамі сэрвэраў зьяўляюцца:

  • WWW-сэрвэры, створаныя дзеля прадастаўленьня вэб-старонкі, узаемазьвязанай мультымэдыйнай інфармацыі, зьместу баз зьвестак і г. д.;
  • сэрвэры электроннай пошты й канфэрэнцыяў;
  • сэрвэры FTP, створанныя дзеля абмену файламі;
  • сэрвэры зносінаў у рэальным часе (чаты, IM);
  • сэрвэры, што забясьпечваюць працу інтэрнэт-тэлефаніі;
  • сыстэмы трансьляцыі радыё і відэа праз інтэрнэт.

Глядзіце таксама [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Сто мільёнаў адрасоў // Зьвязда : Газэта. — 3 лістапада 2006. — № 239 (25828). — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Інтэрнэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў