Скаламонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Скаламенд»)

Скаламонт (жыў у XIII стагодзьдзі) — князь, імаверны пачынальнік дынастыі Гедзімінавічаў[1].

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Скаламонт (імя)

Імя Скаламонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[2].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Скаламонт складаецца з фармантаў -скалк- (-шалк-), які паходзіць ад гоцкага skalks 'слуга', і -монт- (-мунт-, -мунд-), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[3]. Такім парадкам, імя Скаламонт азначае «слуга гарлівасьці»[4].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гіпотэза пра князя Скаламонта як пачынальніка дынастыі Гедзімінавічаў грунтуецца на словах Андрэя Альгердавіча, якія падаюцца ў «Задошчыне»:

« Молвяше Андреи Олгордович своему брату: «Брате Дмитреи, сами есмя собе два браты, с(ы)н(о)ве Олгордовы, а внуки мы Доментовы, а правнуки есми Сколомендовы... »

Некаторыя дасьледнікі атаясамліваюць Скаламонта зь яцьвяскім князем Скамонтам[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 520.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  5. ^ Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. — Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. — Cambridge University Press, 1994. P. 52—55.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]