Скаляр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

У лінейнай альгебры рэчаісныя лікі называюцца скалярамі й суадносяцца з вэктарамі пры дапамозе апэрацыі множаньня вэктара на лік, вынікам якой зьяўляецца яшчэ адзін вэктар.

Увогуле скаляры, якія адносяцца да нейкай вэктарнай прасторы, могуць быць комплекснымі лікамі альбо элемэнтамі любых альгебраічных палёў.

Апэрацыя скалярнага здабытку, якая вызначаная на нейкай вэктарнай прасторы, дазваляе памножыць два вэктары й атрымаць скаляр.

У фізыцы скалярам ёсьць фізычная велічыня, якая не залежыць ад напрамку, а, значыць, і ад абранае каардынатнае сыстэмы.

У праграмаваньні скалярам называецца зьменная ці поле, якія здольныя ўтрымліваць толькі адно значэньне ў нейкі момант часу (у адрозьненьне ад зьменных такіх тыпаў, як сьпісы, запісы і пад.). У некаторых выпадках значэньне скаляра можа атаясамляцца з лікам. Скалярным тыпам дадзеных называецца тып скалярнае зьменнай. Прыкладамі скалярных тыпаў з мовы праграмаваньня Pascal зьяўляюцца char, integer, real і іншыя.