Скот Пілігрым

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

«Скот Пілігрым» (па-ангельску: Scott Pilgrim) — сэрыя коміксаў у шасьці тамох, створаная Браянам Лі О’Мэлі ў пэрыяд з 2004 па 2010 год. Апавядае пра 23-х гадовага хлопца з Канады Скота Пілігрыма. Ён гультай, любіць відэагульні, грае ў рок-гурце Sex-Bob-ombs на бас-гітары, жыве ў адной кватэры са сваім сябром-геем, а аднойчы закахаецца ў дзяўчыну Рамону, якая нядаўна пераехала даіх у Таронта з ЗША. Але каб заваяваць Рамону Скот мусіць перамагчы яе «сем злых былых». Кінавэрсія выйшла ў 2010-м годзе пад назвай «Скот Пілігрым супраць сьвету». Рэжысэр — Эдгар Райт, у ролі Скота — Майкл Сэра.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скот Пілігрым і яго дарагое маленькае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скоту Пілігрыму дваццаць тры год, ён жыве ў Таронта, у адной кватэры са зласьмешлівым геем Ўолесам Ўэлсам (яны нават сьпяць у адным ложку, бо другога ў кватэры няма). Год таму Скот перажыў цяжкі разрыў з Энві Адамз і цяпер пачынае сустракацца з 17-гадовай кітаянкай Найвз Чаў. Скот прыводзіць Найвз у хату Юнага Ніла і Стывэна Стылза, дзе рэпэтыруе гурт «Sex-Bob-ombs», які складаецца з, уласна, Стывэна, Скота і барабаншчыцы Кім Пайн. Няўсевядомы гурт атрымоўвае заўзятую прыхільніцу. Тым часам ува снах Скота зьяўляецца невядомая яму дзяўчына на роліках. Ён бачыць яе і наяве, на адной вечарыне. Скот дазнаецца, што дзяўчыну зваць Рамона Флаўэрз, што яна працуе ў кампаніі Amazon.com і што яна нядаўна перабралася ў Таронта зь Нью-Ёрку, дзе мела адносіны зь нейкім Гідэёнам, зь якім яны цяжка рассталіся. Скот закаханы ў Рамону па вушы, ён знаходзіць нагоду для спатканьня і даведваецца, што ў працы Рамона карыстаецца падпрасторавымі магістралямі. Адна магістраль праходзіць цераз галаву Скота, а гэта значыць і церазь ягоныя сны. Зрэшты, Скот не расстаецца з Найвз, ствараецца любоўны трыкутнік, у якім Скот сустракаецца і цалуецца з абедзьвюма дзяўчынамі. Абедзьве прыходзяць на канцэрт, на якім мусяць выступаць «Sex-Bob-ombs», але калі падходзіць іх чарга, на сцэне зьяўляецца хлопец Мэт’ю Патэл, які выклікае Скота на двубой. Скот перамагае Мэт’ю і той апавядае, што ён першы зь сямі злых былых Рамоны. Каб сустракацца зь ёй Скоту трэба перамагчы іх усіх. Скот згаджаецца, а калі пытае Рамону ці будзе сярод былых Гідэён, яна моўчкі адхінаецца, а яе галава раптам пачынае прамянець.

Скот Пілігрым супраць сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скот Пілігрым і бясконцая туга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скот Пілігрым бярэцца за розум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скот Пілігрым супраць сусьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скот Пілігрым і яго зорная гадзіна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]