Слабое ўзаемадзеяньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Слабо́е ўзаемадзе́яньне, ці слабо́е я́дзернае ўзаемадзе́яньне — адно з чатырох фундамэнтальных узаемадзеньняў у прыродзе. Яно зьяўляецца адказным, у прыватнасьці, за бэта-распад ядра. Гэтае ўзаемадзеяньне называецца слабым, паколькі два іншых узаемадзеяньня, істотныя для ядзернай фізыкі (моцнае і электрамагнітнае), характарызуюцца значна большай інтэнсіўнасьцю. Аднак яно значна мацьнейшае за чацьвёртае з фундамэнтальных узаемадзеяньняў, гравітацыйнага. Слабое ўзаемадзеяньне зьяўляецца кароткадзейным — яно праяўляецца на адлегласьцях, значна меншых за памеры атамнага ядра (характэрны радыюс узаемадзеяньня 10−18 м). Стандартная мадэль фізыкі элемэнтарных часьцінак апісвае электрамагнітнае ўзаемадзеяньне і слабое ўзаемадзеяньне як розныя кірункі адзінага электраслабога ўзаемадзеяньня, тэорыю якога распрацавалі каля 1968 году Шэлдан Глэшаў, Абдус Салам і Стывэн Ўайнбэрг. За гэтую работу яны атрымалі Нобэлеўскую прэмію па фізыцы за 1979 год. Аднак першую тэорыю слабога ўзаемадзеяньня прапанаваў Энрыка Фэрмі ў 1930 годзе. Пры распрацоўцы тэорыі ён выкарыстаў гіпотэзу Вольфганга Паўлі пра існаваньне новай на той час элемэнтарнай часьцінкі нэўтрына.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]