Славакі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Славакі
Svks2.jpg
Антон Бэрналак, Людавіт Штур, Андрэй Глінка, Штэфан Баніч, Ёзэф Гурбан, Аўрэль Стодала, Адам Францішак Колар, Мілан Годжа, Павал Гвездаслаў, Мілан Штэфанік, Густаў Гусак, Аляксандар Дубчак
Саманазва Slováci, адз. лік Slovák, жаноч. Slovenka, жаноч. множн. Slovenky
Колькасьць 6—7 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня Сьцяг Славаччыны Славаччына:
4 600 000
Сьцяг ЗША Злучаныя Штаты:
790 000[1]
Сьцяг Чэхіі Чэхія:
200 000[2]
Сьцяг Канады Канада:
100 000[1]
Сьцяг Сэрбіі Сэрбія:
59 021
Сьцяг Украіны Украіна:
45 000[3]
Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя:
30 000[1]
Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя:
25 000[1]
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына:
20 200
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына:
17 693[4]
Сьцяг Румыніі Румынія:
17 693[5]
Сьцяг Бэльгіі Бэльгія:
4000[1]
Іншыя: 120 000
Мовы славацкая
Рэлігія Каталіцтва (68,9%), пратэстантызм (10,8%), грэка-каталіцтва (4,1%), праваслаўе і іншыя цэрквы (3,2%), ня вызначыліся, агнастыцызм альбо атэізм (13%) (перапіс 2001 году)

Слава́кі (па-славацку: Slováci) — заходнеславянскі народ, які зьяўляецца асноўным насельніцтвам Славаччыны і размаўляе на славацкай мове.

На сёньняшні дзень большасьць славакаў жыве па-за межамі незалежнай Славаччыны (прыблізна 4 600 000). Славацкія нацыянальныя меншасьці пражываюць ў Чэхіі, Вугоршчыне, Сэрбіі, і даволі значная колькасьць эмігрантаў і іх нашчадкаў у Злучаных Штатах і Канадзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Славаччыны

Славяне Сярэднедунайскай нізіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першымі вядомымі славянскімі дзяржавамі на тэрыторыі сучаснай Славаччыны былі імпэрыя Сама і Нітранскае княства, заснаванае прыкладна ў VIII стагодзьдзі.

Вялікая Маравія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыбіна, валадар Нітранскага княства[6], які заснаваў і кіраваў княствам Блатэнскім з 839/840 па 861 гг.[7]

Вялікая Маравія (833 — 907?) — славянская дзяржава, якая існавала ў IX — пачатку X стст. Сёньняшняя славацкая этналінгвістыка выводзіць корні славацкай нацыі зь Вялікай Маравіі, называючы дадзенае ўтварэньне «першай славацкай дзяржавай»[8]. Тым ня менш, у культурнай, палітычнай і моўнай сфэрах не існуе пераемнасьці паміж раньняй заходнеславянскай дзяржавай і мадэрновай славацкай нацыяй[8]. Фармаваньне Вялікай Маравіі і яе багатая культурная спадчына пачалі зьвяртаць на сябе ўвагу толькі з XIX стагодзьдзя. Вялікамараўскі пэрыяд адзначыўся падзеямі, якія значна паўплывалі на разьвіцьцё культуры: місія Кірылы і Мэтодыя, альфабэтная распрацоўка глаголіцы (найранейшай формы кірылічнага альфабэту) і выкарыстаньне стараславянскай у якасьці дзяржаўнай і літаратурнай мовы.

Каралеўства Вугоршчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Вугоршчыны
Галерэя выбітных асобаў Славаччыны, якія праявілі сябе ў розных сфэрах (гісторыя, літаратура, адукацыя, рэлігія, навука). Апублікавана з нагоды заснаваньня Славацкай маціцы.
Пакаленьне «штураўцаў»: (Вільям Паўліны-Тоўт, Андрэй Сладковіч, Сама Тамашык, Сама Хапулка, Міхал Міласлаў Годжа, Янка Матушка, Янка Краль, Ян Калінчак, Ян Бота, Ёзэф Міласлаў Гурбан)
Людавіт Штур — галоўная постаць славацкага адраджэньня — палітык, паэт, журналіст, выдавец, навуковец, філёзаф і лінгвіст

Тэрыторыя сучаснай Славаччыны ўвайшла ў склад і знаходзілася пад уладай Каралеўства Вугоршчына з 907 году па пачатак XIV ст. і зьяўлялася часткай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу вугорскага каралеўства да ўтварэньня Чэхаславачыны ў 1918 годзе[9]. Тым ня менш, паводле некаторых іншых гісторыкаў, з 895 па 902 гг. тэрыторыя сучаснай Славаччыны ўваходзіла ў Вугорскае княства, якое хутка ўзбуйнялася, і праз адно стагодзьдзе без асаблівага паступовага пераходу стала Каралеўствам Вугоршчына[10][11][12]. Славакі ніколі ня мелі палітычнай альбо тэрытарыяльнай аўтаноміі ўнутры Вугоршчыны[9]. У гэты час асобнае дзяржутварэньне пад назвай Нітранскае княства існавала ў вугорскім каралеўстве, але яго аўтаномнасьць была скасаваная ў 1107 годзе. Тэрыторыя, населеная славакамі ў сучаснай Вугоршчыне, паступова памяншалася[13].

Калі ў 1561 годзе Асманская імпэрыя заваявала большую частку Вугоршчыны, Верхняя Вугоршчына (цяпер тэрыторыя сучаснай Славаччыны) стала новым цэнтрам «зьменшанага» княства[14], якое засталося спачатку пад вугорскай уладай, а пасьля габсбурскай[14]. Пэўная колькасьць харватаў асела ў дадзеным раёне і ў сучаснай Браціславе па аднолькавых прычынах. Таксама з XIII па XV стст. у мястэчках Каралеўства Вугоршчына асела шмат немцаў[14], якія шукалі сябе работу ў якасьці адмыслоўцаў ў горнай справе. Габрэі і цыгане таксама стварылі значную колькасьць ў межах згаданага краю[14].

Пасьля таго, як у 1700 годзе сілы Асманскай імпэрыі былі вымушаныя адступіць па-за межы сучаснай Вугоршчыны, тысячы славакаў спакваля пачалі засяляць бязьлюдныя часткі новаадноўленага Каралеўства Вугоршчына (сучасныя рэспублікі Вугоршчына, Румынія, Сэрбія і Харватыя) пад уладай Марыі Тэрэзіі. Менавіта такім чынам славацкія анклявы ўзьніклі на тэрыторыі гэтых краінаў.

Пасьля Трансыльваніі Верхняя Вугоршчына стагодзьдзямі была найбольш разьвітай часткай Каралеўства Вугоршчына да ўтварэньня ў XIX ст. новай каралеўскай сталіцы ў Будапэшце. Значнасьць верхневугорскай тэрыторыі, як і іншых раёнаў каралеўства, упала, што спрычыніла фінансавае зьбядненьне славакаў, якія насялялі вышэйзгаданыя раёны. У выніку сотні тысячаў славакаў эмігравалі ў Паўночную Амэрыку, асабліва ў XIX — пачатку XX стст. (паміж 18801910).

Славаччына мае вельмі багатую народную культуру. Пэўная частка славацкіх звычаяў і народных абрадаў зьяўляецца агульнай зь іншымі нацыямі былой Габсбурскай манархіі (Каралеўства Вугоршчына знаходзілася ў пэрсанальнай уніі з Габсбурскай манархіяй з 1526 па 1918).

Чэхаславаччына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славацкі народ правёў большую частку XX стагодзьдзя ў межах Чэхаславацкай рэспублікі — дзяржавы, утворанае пасьля Першай сусьветнай вайны. У гэты пэрыяд мелі месца яскравыя рэформы і дзяржаўная індустрыялізацыя пасьля Другой сусьветнай вайны. Таксама ў гэты пэрыяд на славацкую мову вельмі значна паўплывала чэская мова.

Сучасныя славакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палітычныя трансфармацыі 1989 і 1993 гг., уступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз у 2004 годзе прыўнесьлі новыя свабоды, якія значна палепшылі віды і пэрспэктывы ўсіх славакаў.

Сучаснае славацкае грамадзтва арганічна спалучае элемэнты як народных традыцый, гэтак і заходнеэўрапейскіх нормаў жыцьця.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д (перапіс 2010)
  2. ^ CIA.gov
  3. ^ Population by Country of Birth & Nationality, Apr 2009 to Mar 2010 (UK)
  4. ^ Population by ethnic minorities in Hungary
  5. ^ Population by ethnic minorities in Hungary
  6. ^ Stanislav J. Kirschbaum A History of Slovakia: The Struggle for Survival. — New York: March 1995. — С. 25. — ISBN 978-0-312-10403-0
  7. ^ John Bagnell Bury The Cambridge Medieval History. — Cambridge: 1923. — С. 211.
  8. ^ а б Tomasz Kamusella The Politics of Language and Nationalism in Modern Central Europe. — Basingstoke, UK (Foreword by Professor Peter Burke): 2009-01-04. — ISBN 13: 978–0–230–55070
  9. ^ а б Piotr Eberhardt Ethnic Groups and Population Changes in Twentieth-Century Central-Eastern Europe: History, Data, Analysis. — 2003. — С. 105. — ISBN 978-0765606655
  10. ^ Kristó, Gyula (1996). Hungarian History in the Ninth Century. Szeged: Szegedi Középkorász Műhely. p. 229. ISBN 963-482-113-8
  11. ^ http://www.historia.hu/archivum/2001/0103gyorffy.htm
  12. ^ Kristó, Gyula (1993). A Kárpát-medence és a magyarság régmúltja (1301-ig) (The ancient history of the Carpathian Basin and the Hungarians — till 1301)[1] Szeged: Szegedi Középkorász Műhely. p. 299. ISBN 963-04-2914-4.
  13. ^ Vauchez, André; Barrie Dobson, Richard; Lapidge, Michael Encyclopedia of the Middle Ages. — 2000. — С. 1363. — ISBN 1579582826, 9781579582821
  14. ^ а б в г Piotr Eberhardt Ethnic Groups and Population Changes in Twentieth-Century Central-Eastern Europe: History, Data, Analysis. — 2003. — С. 104. — ISBN 978-0765606655