Славамір Адамовіч
| Славамір Генрыхавіч Адамовіч | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 8 сакавіка 1962 (51 год) станцыя Унежма, Анескі раён, Архангельская вобласьць |
| Грамадзянства | СССР, Беларусь |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, журналіст |
| Гады творчасьці | 1990 — наш час |
| Жанр | верш |
| Дэбют | кніга «Кальварыйскія клёны» (Менск, 1990) |
| Прэміі | «Гліняны Вялес» (1996) |
Славамір Генрыхавіч Адамовіч (нарадзіўся 8 сакавіка 1962, станцыя Унежма, Анескі раён, Архангельская вобласьць) — беларускі паэт, грамадзкі дзяяч.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Сын Генрыха Станіслававіча й Грасільды з Чамярыцкіх Адамовічаў. Скончыў 8 клясаў Будслаўскае школы (1977), Сьвірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасьля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980—1982 гадах служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986—1992 вучыўся на філялягічным факультэце БДУ; у 1991—1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Таксама быў чальцом Партыі аматараў піва. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1999).
У лістападзе 1995 напісаў верш «Убей президента!», за які быў арыштаваны, праз 10 месяцаў выпушчаны пад падпіску пра нявыезд. У жніўні 1997 на адным з апазыцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот. У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. З 2002 жыве ў горадзе Будэ (Нарвэгія).
Бібліяграфія [рэдагаваць]
- «Кальварыйскія клёны» (Менск, 1990)
- «Зямля Ханаан» (Полацак, 1993)
- «Зваротныя правакацыі» (Полацак, 1994)
- «Каханьне пад акупацыяй» (Менск, 1996)
- «Сьпіраль Бруна» (Менск, 1997)
- «Плавільшчыкі расы» (Вільня, 1999)[1]
- «Турэмны дзёньнік» (Менск, 2001)
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Блог С. Адамовіча ў ЖЖ
- Суполка аматараў творчасьці С. Адамовіча ў ЖЖ
- Славамір Адамовіч — Турэмны дзёньнік
- Паэт Славамір Адамовіч вяртаецца ў Беларусь?
|
|||||
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |