Славамір Мрожак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Славамір Мрожак

Славамір Мрожак (па-польску Sławomir Mrożek) (29 чэрвеня 1930, Бажэнцін) - польскі драматург і празаік. Аўтар сатырычных апавяданьняў і драматычных твораў філязофскай, палітычнай і псыхалягічнай тэматыкі. Прадстаўнік плыні тэатра абсурду.

[рэдагаваць] Жыцьцё і творчасьць

Славамір Мрожак нарадзіўся ў 1930 годзе ў Бажэнціне. Вывучаў архітэктуру і выяўленчае мастацтва ў Ягелёнскім унівэрсытэце. У 1950 годзе паспяхова дэбютаваў як празаік і адначасова як карыкатурыст. Аднак сусьветную вядомасьць прынесла яму драматургія.

Першы драматычны твор - п'еса "Паліцыя", выдадзеная ў 1958 годзе. П'еса "Танга" (1964) прынесла Мрожаку сусьветную славу.

У 1962 становіцца адным з чатырох першых ляўрэатаў літаратурнай прэміі ім. Касьцельскіх. У 1968 публікуе ў французкай прэсе ліст пратэсту супраць уводу войскаў Варшаўскай Дамовы ў Чэхаславаччыну.

У 1963 эмігруе з Польшчы, жыве ў Парыжы, ЗША, Нямеччыне, Італіі і Мэксіцы. У 1996 вяртаецца на Радзіму, дзе жыве дагэтуль.

[рэдагаваць] Творы

Мрожак С. Эмігранты // Пры зачыненых дзвярах: Драматычныя творы. Мінск, 1995.

Асабістыя прылады