Славацкая крона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Слава́цкая кро́на (па-славацку: Koruna; код ISO 4217 — «SKK») — нацыянальная валюта Славаччыны ў 1939—1945 і 1993—2008. 1 славацкая крона была роўная 100 гелерам (па-славацку: halier). Існавалі манэты вартасьцю 50 гелераў і 1, 2, 5, 10 крон; банкноты — 20, 50, 100, 200, 500, 1000 і 5000 крон. Манэты біліся на манэтным двары ў Крэмніцы. Манэты ў 10 і 20 гелераў былі выключаныя з абарачэньня 31 сьнежня 2003 г.