Славацкая нацыянальная партыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славацкая народная партыя
Slovenská národná strana
Лідэр партыі Андрэй Данка
Дата заснаваньня 7 сакавіка 1990 (34 гады таму)
Штаб-кватэра Шафарыкава плошча, 3
81499 Браціслава
Саюзьнікі і блёкі Рух за Эўропу вольнасьці і дэмакратыі
Ідэалёгія кансэрватызм, нацыяналізм
Колькасьць 5150
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
1 / 13
· Нацыянальная Рада
0 / 150
Афіцыйны сайт www.sns.sk

Слава́цкая народная па́ртыя (па-славацку: Slovenská národná strana, скарочана SNS) — нацыяналістычная, правацэнтрысцкая палітычная партыя ў Славаччыне[1], зарэгістраваная ў Міністэрстве ўнутраных справаў 7 сакавіка 1990 року.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя паўстала ў 1989 року ў разгар аксамітнай рэвалюцыі ў Чэхаславаччыне. Устаноўчы сход адбыўся 19 траўня 1990 ў Жыліне. Партыя лічыць сябе пераемніцай аднайменнае партыі, якая дзейнічала да Другой сусьветнай вайны.

На парлямэнцкіх выбарах у чэрвені 1990 року партыя атрымала 13,94% галасоў і 22 мандаты з 150 у славацкай Нацыянальнай Радзе, а таксама атрымала прадстаўніцтва на агульначэхаславацкім узроўні ў Палаце нацыянальнасьцяў (11,44% галасоў ад Славаччыны і 9 месцаў з 75) і Народнай палаце (10,96% галасоў ад Славаччыны і 6 месцаў з 200). У 1992 року СНП некалькі паменшыла сваё прадстаўніцтва ў заканадаўчых органах (7,93% і 15; 9,35% і 9; 9,93% і 6 адпаведна). У 1992—1998 зь невялікім перапынкам у 1994 року СНП мела прадстаўнікоў у другім і трэцім урадах Ўладзімера Мэч’яра.

У 2001 ад СНП аддзялілася частка сябраў, якія назваліся Сапраўднай славацкай народнай партыяй (славац. Pravá slovenská národná strana, PSNS). У 2005 абедзьве часткі аб’ядналіся зноў.

На парлямэнцкіх выбарах 2002 року СНП ня здолела пераадолець пяціадсоткавы бар’ер, а ў 2004 року ня здолела правесьці сваіх кандыдатаў на выбарах у Эўрапарлямэнт. Аднак ужо на выбарах 2006 року СНП дамаглася значнага посьпеху, атрымаўшы 11,73% галасоў і 20 месцаў у парлямэнце. Акрамя таго, пасьля выбараў СНП увайшла ў кааліцыю зь левацэнтрысцкай партыяй Курс — сацыяльная дэмакратыя і Рухам за дэмакратычную Славаччыну.

З 2006 па 2010 партыя таксама кантралявала тры міністэрскія партфэлі — адукацыі, экалёгіі і рэгіянальнага разьвіцьця. У Эўрапарлямэнце па выніках выбараў 2009 року партыя мела аднаго дэпутата. На парлямэнцкіх выбарах 2010 року партыя ледзь пераадолела пяціадсоткавы бар’ер, атрымаўшы 128 490 (5,07%) галасоў і 9 мандатаў. На парлямэнцкіх выбарах 2012 року партыя атрымала 4,55% галасоў і 0 месцаў у парлямэнце.

Вынікі на выбарах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок выбараў Выбары ў Галасоў, % Атрымана мандатаў Месца на выбарах Статус
1990 Народная Рада Славаччыны 13,94% 22 трэцяе Апазыцыя
1992 Народная Рада Славаччыны 7,93% 15 чацьвёртае Кааліцыя з HZDS
1994 Народная Рада Славаччыны 5,40% 9 сёмае Кааліцыя з Курсам — сацыяльнаяй дэмакратыяй ды Зьвязам працоўных Славаччыны
1998 Народная Рада Славаччыны 9,07% 14 пятае Апазыцыя
2002 Народная Рада Славаччыны 3,32% 0 дзявятае Няўдзел
2004* Эўрапейскі парлямэнт 2,01% 0 дзявятае Няўдзел
2006 Народная Рада Славаччыны 11,73% 20 трэцяе Кааліцыя з Курсам — сацыяльнаяй дэмакратыяй ды Рухам за дэмакратычную Славаччыну
2009 Эўрапейскі парлямэнт 5,55% 1 шостае Удзел у фракцыі EFD
2010 Народная Рада Славаччыны 5,07% 9 шостае Апазыцыя
2012 Народная Рада Славаччыны 4,55% 0 сёмае Няўдзел

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славацкая народная партыя прытрымліваецца ідэяў заснавальнікаў гістарычнай аднайменнай партыі (1871—1938), нацыянальных, хрысьціянскіх і сацыяльных прынцыпаў і кірыла-мятодаўскай традыцыі.

Лідар партыі ў 2003—2012 роках Ян Слота прыцягваўся да судовай адказнасьці за ўдзел у шэрагу правапарушэньняў (падпал, аўтамабільны крадзеж, злачынны напад). Падчас суду Слота прызнаўся ў некаторых злачынствах і зазначыў, што ганарыцца нападам і зьбіцьцём вугорца[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пра партыю (славацк.)
  2. ^ Slota megvert egy magyart. Fn.hu. Праверана 10 студзеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]