Славацкія паветраныя сілы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Апазнавальны знак

Славацкія паветраныя сілы (па-славацку: Slovenské vzdušné zbrane) — назва ВПС Першай Славацкай рэспублікі. Узьніклі пасьля падзелу Чэхаславаччыны. У сакавіку 1939 году ўдзельнічалі ў славацка-вугорскай вайне, дзе згубілі 10 самалётаў. Першы зьбітым самалётам быў вугорскім Fiat CR.32, які зьбіў 24 сакавіка 1939 году Францішак Ганавец. У верасьні 1939 году ўдзельнічалі ў Польскай кампаніі на баку вэрмахта. Зь ліпеня 1941 году Славацкія паветраныя сілы прымалі ўдзел у вайне з СССР. 29 ліпеня 1941 году адкрылі лік, зьбіўшы на біпляне Avia B-534 самалёт И-16 у раёне Кіева. Апошні зьбіты самалёт Ла-5 зьбіў 27 кастрычніка 1943 году Францішак Ганавец у раёне Керчы. Пасьля гэтага славацкія эскадрыльлі былі перакінутыя назад у Славаччыну, дзе ахоўвалі тэрыторыю перад налётамі амэрыканскіх і ангельскіх бамбардзіроўшчыкаў. Пасьля пачатку Славацкага нацыянальнага паўстаньня значная колькасьць лётчыкаў пераляцела да партызанаў і пазьней удзельнічала ў баях зь нямецкай авіяцыяй (да 18 кастрычніка 1944 году, калі Францішак Ганавец зьбіў Ju-88).

Сьпіс асаў Славацкіх паветраных сілаў:

Имя Подтверждённые события Неподтверждённые
Ян Рэжняк 32 5 (?)
Ізыдар Коварык 28 1 (?)
Ян Гертхофэр 26
Францішак Ціпрых 15 3 (?)
Францішак Брэзіна 14
Антон Матушэк 12
Ёзэф Штаўдэр 12
Павал Зэленяк 12
Рудальф Божык 12 1 (?)
Уладзімер Крышко 9 1 (?)
Аляксандар Герыч 9
Ёзэф Янкавіч 7 2 (?)
Францішак Ганавец 6 2 (?)
Рудальфа Палаціцкі 6 1 (?)
Штэфан Марціш 5 1 (?)
Юрай Пушкар 5
Штэфан Оцьвірк 5