Славацкія эўра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пачатковы набор славацкіх манэтаў эўра

Славацкія эўра — наборы манэтаў эўра з нацыянальным дызайнам, якія б’юцца на Крэмніцкай мынцы.

Нацыянальны бок можа быць выкананы ў трох розных дызайнах. На манэтах драбнейшага наміналу выяўленая гара Крывань, на сярэдніх манэтах выяўлены Браціслаўскі замак, на манэтах у 1 і 2 эўра выяўлены герб Славаччыны. Нацыянальны бок кожнае манэты таксама ўтрымлівае 12 зорак, што сымбалізуюць Эўрапейскую раду, назву краіны і год выпуску.

Увядзеньне эўра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005 року быў праведзены афіцыйны грамадзкі конкурс на лепшы дызайн славацкіх манэтаў эўра. 21 лістапада 2005 былі абвешчаныя вынікі конкурсу; самым папулярным дызайнам быў прызнаны герб Славаччыны[1][2]. Пасьля гэтага Славаччына пачала праводзіць эканамічныя рэформы, неабходныя для пераходу на эўра.

На іх правядзеньне пайшло тры гады. Урэшце 1 красавіка 2008 НБС прадставіў свой плян па вывадзе з абарачэньня і зьнішчэньні кронаў[3]. 3 чэрвеня 2008 року міністры фінансаў Эўрапейскага Зьвязу далі «зялёнае сьвятло» на далучэньне Славаччыны да эўразоны ў 2009 року.

8 ліпеня 2008 Эўрапейскі Зьвяз даслаў Славаччыне фармальнае запрашэньне і ўсталяваў афіцыйны курс абмену грошай — 30,126 кронаў за эўра[4][5][6][7][8].

19 жніўня 2008 па замове Нацбанку славацкія эўра пачалі біцца на мынцы ў Крэмніцы.

Дызайн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манэты эўра Славаччыны — нацыянальны бок
0,01 € 0,02 € 0,05 €
0,10 € 0,20 € 0,50 €
1 € 2 € Па краі двухэўравае манэты
Edge.slovakia.s01.jpg
2 € (2009) 2 € (2009) 2 € (2011)

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Statement from the 57th Meeting of the Bank Board of the NBS».(анг.) Нацыянальны банк Славаччыны, 20 сьнежня 2005]
  2. ^ Martina Jurinová Public decide on motif for euro coins(анг.). The Slovak Spectator.
  3. ^ NBS Preparing to Withdraw and Destroy Koruna Notes and Coins(анг.)
  4. ^ Slovak euro exchange rate is set(анг.). BBC (8 ліпеня 2008). Праверана 9 ліпеня 2008 г.
  5. ^ EU grants final approval for Slovakia to adopt the euro, conversion rate set at central parity(анг.). Hungary Online Financial Journal. Праверана 9 ліпеня 2008 г.
  6. ^ Commission welcomes Council approval of Slovakia's euro adoption(анг.). welcomeeurope.com. Праверана 9 ліпеня 2008 г.
  7. ^ Slovakia to Adopt Euro with Conversion Rate 30.126 SKK/EUR(анг.). Slovakia Today. Праверана 15 ліпеня 2008 г.
  8. ^ Slovakia gets final EU greenlight to adopt euro(анг.). Macau Daily Times. Праверана 15 ліпеня 2007 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Славацкія эўрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў