Славаччына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Slovenská republika
Сьцяг Славаччыны Герб Славаччыны
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжаньне Славаччыны
Афіцыйная мова славацкая
Сталіца Браціслава
Найбуйнейшы горад Браціслава
Урад рэспубліка
Іван Гашпаравіч
Робэрт Фіца
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
126-е месца ў сьвеце
49 035 км²
1,9%
Насельніцтва
 - Агульнае (2001)
 - Шчыльнасьць
109-е месца ў сьвеце
5 379 455
111/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
61-е месца ў сьвеце
$86,753 млрд
$16 041
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 - улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
Падзел Чэхаславаччыны

1 студзеня 1993
Дзяржаўны гімн «Nad Tatrou sa blýska»
Аўтамабільны знак SK
Дамэн верхняга ўзроўню .sk
Тэлефонны код +421

Слава́ччына (па-славацку: Slovensko, Slovenská republika) — дзяржава ў цэнтральнай Эўропе. Мяжуе з Чэхіяй (252 км) і Аўстрыяй (91 км) на захадзе, Вугоршчынай (677 км) на поўдні, Украінай (97 км) на ўсходзе і Польшчай (444 км) на поўначы. Славаччына зьяўляецца краінай-чальцом Эўразьвязу з 2004 году.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя Славаччыны

Славяне засялілі тэрыторыю Славаччыны ў V ст. Славакія была часткай цэнтра імпэрыі Сама VII ст, пазьней на тэрыторыі Славаччыны разьмяшчалася Нітранскае княства. Найвышэйшага разьвіцьця прота-славацкая дзяржава, вядомае як Вялікая Маравія, дасягнула ў IX ст. з прыходам Кірылы і Мяфодзія і экспансіяй пад правадырствам князя Сватаплука. У канчатковым выніку Славаччына стала часткай каралеўства Вугоршчына у XI-XIV стагодзьдзях, а затым пазьней знаходзілася ў складзе Аўстра-Вугоршчыны аж да яе распаду ў 1918. У гэтым годзе Славаччына аб’ядналася з Чэхіяй і Падкарпацкай Русьсю і была ўтворанна дзяржава Чэхаславаччына.

З прычыны распаду гэтай краіны пасьля Мюнхэнскай дамовы 1938 г, Славаччына стала асобнай рэспублікай, якая кантралявалася Нацысцкай Нямеччынай.

Пасьля Другой сусьветнай вайны Чэхаславаччына ізноў была адноўленая і патрапіла пад уплыў Савецкага Зьвязу і Арганізацыі Варшаўскай дамовы з 1945.

Канец камуністычнай Чэхаславаччыны ў 1989 падчас мірнай Аксамітнай рэвалюцыі азначаў таксама канец для Чэхаславаччыны як цэлага і стварэньне дзьвух асобных дзяржаў Славаччыны і Чэхіі ідучых сваімі ўласнымі шляхамі пасьля 1 студзеня 1993. Славаччына стала сябрам Эўразьвязу 1 траўня 2004, а 21 сьнежня 2007 увайшла ў Шэнгенскую зону.

[рэдагаваць] Геаграфія Славаччыны

Для славацкага ляндшафту характэрная гарыстая прырода, з Карпацкімі горамі, якія праходзяць празь вялікую палову паўночнай часткі краіны. Самая высакагорная частка Карпат — Высокія Татры, якія зьяўляюцца папулярнымі лыжнымі месцамі, з мноствам маляўнічых азёр і далін, а таксама тут знаходзіцца найвышэйшы пункт Славаччыны і ўсіх Карпат Ґерлахаўскі Штыт (па-славацку: Gerlachovsky stit) вышынёю 2655 м.

Нізіны разьмешчаныя ў паўднёва заходняй (уздоўж Дуная) і паўднёваўсходняй частках Славаччыны. Галоўнымі рэкамі Славаччыны, акрамя Дуная, зьяўляюцца таксама Ваг і Грон.

Клімат Славаччыны умераны.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

З 1996 году Славаччына падзеленая на 8 абласьцей (краёў):

  1. Банскабыстрыцкі край (Банска Быстрыца)
  2. Браціслаўскі край (Браціслава)
  3. Кошыцкі край (Кошыцэ)
  4. Нітранскі край (Нітра)
  5. Прэшаўскі край (Прэшаў)
  6. Трэнчынскі край (Трэнчын)
  7. Трнаўскі край (Трнава)
  8. Жылінскі край (Жыліна)

Край дзеліцца на некалькі раёнаў (па-славацку: okresy, ад.л. па-славацку: okres). Усяго ў Славаччыне цяпер 79 раёнаў.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Колькасьць насельніцтва — 5,38 млн чал.

Большасьць жыхароў Славаччыны зьяўляюцца этнічнымі славакамі (86%). Вугорцы — найбольшая меншасьць (10%), пражываюць у асноўным у паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах краіны. Іншыя этнічныя групы ўключаюць цыган, чэхаў, русінаў, украінцаў, немцаў і палякаў.

Афіцыйная дзяржаўная мова — славацкая, прыналежыць да груп славянскіх моў. Але ў паўднёвай Славаччыне разам з славацкай распаўсюджаная яшчэ і вугорская мова.

[рэдагаваць] Эканоміка

Паводле дасьледаваньня нямецкай Гандлёвай палаты, праведзенага ў сакавіку 2004, каля паловы нямецкіх фундатараў разглядаюць Славаччыну як лепшае месца для інвэстыцый.

Славаччына пераадолела вялікую частку складанага пераходу ад цэнтралізаванай плянавай эканомікі да сучаснай рынкавай. Урад краіны дамогся ў 2001 істотнага прагрэсу ў макраэканамічнай стабілізацыі і структурных рэформах. У асноўным завершаная прыватызацыя, банкаўскі сэктар амаль цалкам знаходзіцца ў руках замежнікаў і замежныя інвэстыцыі растуць. Славацкая эканоміка перасягнула чаканьні раньніх 2000-х, за выключэньнем спаду ў экспарце. Ажыўленьне ўнутранага попыту ў 2002, часткова дзякуючы росту прыбыткаў, кампэнсуе запаволеньне росту экспарту, дапамагаючы эканоміцы ісьці да яе найбольшага росту з 1998. Беспрацоўе, якое дасягала 19,8% у канцы 2001, істотна зьнізілася да 2003.

[рэдагаваць] Палітыка

Славаччына ўступіла ў НАТО 29 сакавіка 2004 і ў Эўрапейскі Зьвяз 1 траўня 2004.

Главою дзяржавы ў Славаччыне зьяўляецца прэзыдэнт, які абіраецца ўсеагульным прамым галасаваньнем на 5-летні тэрмін. Вялікая частка выканаўчай улады ўскладзеная на главу ўрада, прэм’ер-міністра, які звычайна зьяўляецца лідэрам партыі або кааліцыі, якая атрымала большасьць на выбарах у парлямэнт і прызначаецца прэзыдэнтам. Астатняя частка кабінэту прызначаецца прэзыдэнтам па рэкамэндацыі прэм’ер-міністра.

Вышэйшым заканадаўчым органам Славаччыны зьяўляецца 150-мясцовая аднапалатная Народная Рада Славацкай Рэспублікі (Narodna Rada Slovenskej Republiky). Дэлегаты абіраюцца на 4-летні тэрмін на базе прапарцыйнага прадстаўніцтва.

Парлямэнт можа адправіць прэзыдэнта ў адстаўку, калі за гэта прагаласуюць тры пятых ад усяго ліку дэпутатаў. Прэзыдэнт можа распусьціць парлямэнт, калі ён тройчы на працягу месяца пасьля выбараў ня ўхваліць праграмную заяву ўрада.

Вышэйшы судовы орган — Канстытуцыйны Суд (Ustavny sud). 13 сябраў гэтага суду зацьвярджаюцца прэзыдэнтам зь некалькіх кандыдатаў прадстаўленых парлямэнтам.

[рэдагаваць] Адукацыя

Нягледзячы на тое, што дастатковую колькасьць дасьледчыкаў ды грунтоўную сыстэму сярэдняй адукацыі, Славаччына разам з шэрагам іншых пост-камуністычных краінаў, па сёньняшні дзень мае цяжкасьці з эканомікай ведаў. Сацыяльныя ды бізнэс-дасьледаваньні, а таксама выдаткі на разьвіцьцё ніжэйшыя адносна сярэдніх па Эўразьвязе. Пад эгідай Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця у Славаччыне была праведзеная праграма міжнароднай ацэнкі ведаў студэнтаў. Вынікі яе правядзеньня сцьвярджаюць, што сярэдняя адукацыя ў краіне займае 30-е месца ў сьвеце (акурат ніжэй чым у ЗША ды вышэй, чым у Гішпаніі)[1]. Ні адзін унівэрсытэт Славаччыны не ўваходзіць у сьпіс найлепшых унівэрсытэтаў у сьвеце[2].

[рэдагаваць] Культура

Нацыянальны тэатар

Напрацягу ўсёй гісторыі Вугоршчыны славакі называліся горцамі. Упершыню славакі згадваюцца як нацыя ў 19-м стагодзьдзі. Славацкае мастацтва бярэ пачатак яшчэ ў Сярэднявеччы, калі створаныя адны з самых выбітных шэдэўраў у гісторыі краіны. Сярод мноства выбітных майстроў гэтай эпохі можна назваць Паўла зь Левочы ды Майстра М. С. Сярод сучасных мастакоў выдзяляюць Коломана Сокала, Альбіна Бруноўскага, Марціна Бенка, Мікуласа Галанду ды Людовіта Фулу. Слынныя славацкія кампазытары Яўген Сухон, Ян Цыкер ды Аляксандар Мойжэс, у 21-м стагодздьдзі — Уладзімер Гадар ды Пётар Махайдзік. Сярод знакамітых славакаў багата вынаходнікаў. Гэта Ёзаф Муграш — вынаходнік бесправаднога тэлеграфу, Ян Багіль — вынаходнік гелікоптэра, Штэфан Баніч — вынаходнік парашута, які выкарыстоўваецца па сёньняшні дзень, Аўрэль Стадола — адзін з першых навукоўкцаў, хто пачынаў ствараць тэрмадынаміку; Джон Доп’ера — бацька сучаснай акустыкі струнных музычных інструмантаў. Антон Бернолак у 1787 годзе ўпершыню аформіў літаратурную славацкую мову.

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Range of rank on the PISA 2006 science scale at OECD(анг.)
  2. ^ Top 500 Universities’2008(анг.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

На іншых мовах