Славенія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Славенія
Republika Slovenija
Сьцяг Славеніі Герб Славеніі
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Zdravljica»
Месцазнаходжаньне Славеніі
Афіцыйная мова славенская
Сталіца Любляна
Найбуйнейшы горад Любляна
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Даніла Цюрк
Борут Пагор
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
153-е месца ў сьвеце
20 273 км²
0,7%
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
145-е месца ў сьвеце
2 048 951
101/км²
СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва
81-е месца ў сьвеце
$56,314 млрд
$28 030
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— абвешчаная
— прызнаная
ад Югаславіі
25 чэрвеня 1991
1992
Аўтамабільны знак SLO
Дамэн верхняга ўзроўню .si
Тэлефонны код +386
Мапа Славеніі

Рэспу́бліка Славе́нія альбо Славе́нія (па-славенску: Republika Slovenija) — краіна на поўдні Эўропы каля Альпаў. Мяжуе з Італіяй на захадзе, Адрыятычным моры на паўднёвым-захадзе, Харватыяй на поўдні і ўсходзе, Вугоршчынай на паўночным-усходзе, і Аўстрыяй на поўначы.

Славенія была часткай былой Югаславіі да 1991 году.

Адна з 10 усходне- і цэнтральна-эўрапейскіх краінаў, якія далучыліся да Эўрапейскага зьвязу 1 траўня 2004 году. Славенія таксама зьяўляецца сябрам Рады Эўропы і НАТО.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфія

На паўночным захадзе краіны знаходзяцца Юлійскія Альпы з самай высокай кропкай — гарой Трыглаў (2864 м), на поўначы яны маюць атрогі — горы Караванке і Пахор’е. Паміж горнымі хрэбтамі знаходзяцца Люблянская, Тольмінская, Цэльская катлавіны. На поўдні Славеніі знаходзіцца Дынарскі масыў, а на паўднёвым захадзе — плято Карст з карставымі формамі рэльефу і пячорамі (іх каля 6 тыс.). На паўночным усходзе на тэрыторыю Славеніі заходзіць паўднёва-заходняя ўскраіна Панонскай раўніны. Здараюцца землятрусы.

54% тэрыторыі Славеніі пакрытае лясамі (у ніжнім пасе — дубова-грабавыя лясы, вышэй — букавыя і піхтавыя). На Панонскай раўніне — лесастэп, у карставых раёнах — сухадольныя лугі і куставыя зарасьлі, на марскім узьбярэжжы распаўсюджаная міжземнаморская куставая расьліннасьць.

[рэдагаваць] Клімат

На паўночным захадзе альпійскі, на раўніне — умерана-кантынэнтальны, на ўзьбярэжжы — міжземнаморскі клімат. Зімы мяккія (у студзені ад +6°С да -2°С), у ліпені сярэдняя тэмпэратура +19°С … +21°С. На ўсходзе выпадаў каля 700 мм ападкаў штогод, у перадгор’ях каля 1000—1500 мм, у гарах — 2000—3000 мм. Асноўнымі рэкамі краіны зьяўляюцца Сава, Драва, Мура.

[рэдагаваць] Гісторыя

Назва Славенія стала ўжывацца з 1848 году для тэрыторыі, на якой жылі альпійскія славяне.

Продкі славенцаў пасяліліся ў далінах рэкаў Драва, Сава і Мура ў VIVII стагодзьдзях і знаходзіліся пад уладарствам авараў. У 626 годзе славяне заснавалі сваю першую дзяржаву — княства Карантанія. У 745 годзе яно трапіла пад уладу Зальцбурскага біскупства. У гэты пэрыяд адбылося хрышчэньне славянаў. У пачатку ІХ стагодзьдзя Вялікая Карынтыя была ўключаная ў склад Усходняй Маркі (потым Аўстрыі) імпэрыі Каралінгаў. Частка славянаў пасялілася вакол прыморскіх гарадоў Трыесцкай затокі і ў ХІІХІІІ стагодзьдзях трапіла пад уладу Вэнэцыянскай рэспублікі.

Славенія засталася каталіцкай у пэрыяд Рэфармацыі. У XVI стагодзьдзі ў Любляне быў заснаваны Ордэн іезуітаў а нямецкая мова амаль поўнасьцю замяніла славенскую. Вэнэцыя саступіла Аўстрыі землі, заселеныя славенцамі, толькі ў 1815 годзе. У 1830-я гады ўзьнік ілірыйскі рух за палітычнае аб’яднаньне паўднёвых славянаў. У 1866 годзе Аўстрыя саступіла Вэнэцыянскую Славенію Італіі, а ў 1867 годзе перадала Вугоршчыне славенскую зямлю на поўнач ад ракі Мура. Пасьля гэтага славенцы жылі ў трох дзяржавах: Італіі, Вугоршчыне і Аўстрыі. Пасьля Першай сусьветнай вайны, у 1918 годзе, большасьць славенскай тэрыторыі ўвайшла ў склад новаўтворанага Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў1929 году — Югаславія).

Славенцы Югаславіі не атрымалі ўласную нацыянальную дзяржаву, але атрымалі некаторую аўтаномію. У 1929 годзе Югаславія была падзеленая на дзевяць абласьцей (бановін). Увесь раён, заселены славенцамі, быў уключаны ў бановіну Драва. Пад час Другой сусьветнай вайны югаслаўская Славенія была падзеленая паміж Нямеччынай, Вугоршчынай і Італіяй. Стаўшы ў 1946 годзе адной з шасьці рэспублік Югаслаўскай Фэдэрацыі (СФРЮ), якой кіравала камуністычная партыя, Славенія страціла порт Трыест на карысьць Італіі ў 1954 годзе.

У 1991 годзе Славенія выйшла са складу Югаслаўскай Фэдэрацыі і абвясьціла незалежнасьць. Пасьля 1991 году Славенія мела самае стабільнае эканамічнае становішча сярод былых рэспублік Югаславіі.

[рэдагаваць] Палітыка

Кіраўнік Славеніі — прэзыдэнт, заканадаўчую ўладу прадстаўляе аднапалатны парлямэнтДржавні Збор. У адміністрацыйным пляне краіна падзеленая на 182 абшчыны і 11 гарадзкіх муніцыпалітэтў.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва налічвае каля 2 млн чалавек зь якіх 88% — славенцы, 3% — харваты, 2% — сэрбы, 1% — басьнійцы. Па веравызнаньні 71% насельніцва адносяцца да каталікоў, ёсьць мусульмане, лютэране, прыхільнікі іншых веравызнаньнях. Афіцыйная мова — славенская.

[рэдагаваць] Эканоміка

Сукупны ўнутраны прадукт у 2008 годзе склаў 59,1 млрд даляраў ЗША. 63,6% СУП забясьпечвае сфэра паслугаў, 34,2% — прамысловасьць, 2,2% — сельская гаспадарка. Вядзецца здабыча баксытаў, ртуці, срэбра. Разьвіцьцё атрымалі машынабудаваньне, аўтамабілебўдаўніцтва, электроніка, электратэхнічная, хімічная, фармацэўтычная, лясная і дрэваапрацоўчая, папяровая, тэкстыльная тытунёвая, цукровая галіны вытворчасьці. У сельскай гаспадарцы пераважае мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкаводзтва. Вырошчваюцца зерневыя, бульба, хмель, грачыха, цукровы бурак, вінаград, садавіна і гародніна.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Аксёнова Л.А., Жидков М.П., Кайданова О.В., Конюшков Б.Д. Котляков В.М. Люри Д.И., Стрелецкий В.Н., Тархов В.А., Уткин А.И., Хропов А.Г. Страны мира. — М.: ОЛМА, 2009. — 320 с. — 13 000 ас. — ISBN 978-5-373-02764-9

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Славеніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах