Славечна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Славечна
Выток каля в. Антонавічы
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь, Украіна
Даўжыня 158 км
Сярэднегадавы сьцёк 13,7 м³/с
Плошча басэйну 3600 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Славечна — рака ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, Ельскім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басэйн Дняпра). Даўжыня 158 км (у межах Беларусі 109 км). Плошча вадазбору 3600 км² (плошча вадазбору на Беларусі каля 3000 км²). Выдатак вады ў вусьці 13,7 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 172,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Славечну Сьвячанскім каналам паступае частка сьцёку з ракі Жалонь.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Антонавічы Оўруцкага раёну на вышыні 280 м над узроўнем мора ў межах Оўруцкага камлюка, цячэ лясістай забалочанай мясцовасьцю раўніны Мазырскае Палесьсе, вусьце за 3 км на паўночны захад ад вёскі Вяжышча Нараўлянскага раёну. Нізкая плынь ракі ў зоне адсяленьня.

Даліна трапэцападобная, ніжэй за вёску Цешкаў Нараўлянскага раёну зьліваецца з абалонай Прыпяці; пераважная шырыня 0,7—1 км, на некаторых дзялянках у сярэдняй плыні да 2,5 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 400—700 м. Рэчышча зьвілістае, на значным працягу ў сярэдняй плыні моцназьвілістае (шырыня 2—8 м), у некаторых месцах у высокай плыні на тэрыторыі Ўкраіны каналізаванае.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,3 м, у нізкай плыні 1,8 м. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход 11 дзён[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.