Славэнка Дракуліч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Славэ́нка Дра́куліч (па-харвацку Slavenka Drakulić) (нар. у 1949 годзе ў Рыецы) — вядомая харвацкая пісьменьніца і публіцыстка, якая жыве ў Швэцыі.

Нарадзілася ў 1949 годзе ў колішняй Югаславіі. Вывучала параўнальнае літаратуразнаўства і сацыялёгію ва Ўнівэрсытэце ў Заграбе. У 1982 - 1992 гадах займалася журналістыкай у харвацкіх выданьнях, дзе пісала пераважна на фэміністычныя тэмы.

На пачатку 90-х гадоў эмігравала з Харватыі з палітычных прычынаў. Друкавалася ў розных эўрапейскіх газэтах.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Mramorna koža ("Мармурная скура", 1995)
  • Okus čovjeka ("Смак чалавека", 1997)
  • Deadly Sins of Feminism (1984)
  • Kako smo preživjeli komunizam i čak se smijali ("Як мы перажылі камунізм і нават сьмеючыся", 1991)
  • Balkan Express: Fragmenti s druge stane rata ("Балканскі Экспрэс: Фрагмэнты з другога боку вайны", 1992)
  • Cafe Europa: Život nakon komunizma ("Кавярня "Эўропа": Жыцьцё пасьля камунізму", 1996)
  • Kao da nisam tamo ("Нібыта мяне там няма", 2000)
  • S.: A Novel about the Balkans (2001)
  • Pizza u Varšavi, torta u Pragu ("Піца ў Варшаве, торт у Празе")
  • Ne bi ni mrava zgazili: ratni zločinci na sudu u Hagu ("Яны б ні мурашкі не пакрыўдзілі: ваенныя злачынцы ў судзе ў Гаазе", 2005)
  • Frida ili o boli ("Фрыда, альбо пра боль", 2007)