Славянскія краіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Славянскія краіны — рэгіён, дзе пражываюць славяне і гавораць на славянскіх мовах. Тэрыторыя адпавядае больш або меней Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе і складаецца з наступных краін: Беларусь, Баўгарыя, Босьнія і Герцагавіна, Македонія, Польшча, Расея, Сэрбія, Славаччына, Славенія, Прыднястроўе (непрызнаная дзяржава), Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія і Ўкраіна. Агульная плошча славянскіх краін — 18 703 000 кв².

У іншых эўрапейскіх краінах таксама ёсьць славянскае насельніцтва — лужычане ў Нямеччыне (Лужыца), ліпаване ў Румыніі, славенцы і харваты ў паўночна-ўсходняй Італіі і паўднёвай Аўстрыі, а таксама значныя славянскія дыяспары ў Заходняй Эўропе.