Сланечнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сланечнік
A sunflower.jpg
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакрытанасенныя
Кляса Двухдольныя
Атрад Астракветныя
Сямейства Астравыя
Род Сланечнік
Бінамінальная намэнклятура
Helianthus

Сланечнік (Helianthus) — род расьлінаў сямейства Астравых, зьяўляецца адным з шматлікіх у гэтым сямействе. Налічваецца каля 70 відаў, род паходзіць з Паўночнай Амэрыкі.

Звычайна, у залежнасьці ад віда, вырастае высатою ў 50-390 см і нават болей. Мае грубае і валасістае сьцябло, якое ў канцы мае разгалінаваньне (сустракаецца звычайна ў дзікіх відаў). Лісьце расьце сэмітрычна, калючае, яйцападобнай, або ў выглядзе сэрца, формы. На канцы сьцябла знаходзіцца кветка, якая ўвесь час накіравана сваім тварам да сонца, такім чынам сланечнік кіруе за сонцам з усходу на захад.

Ужываецца ў харчовай прамысловасьці, а таксама хімічнай. У Амэрыцы і Эўропе сланечнік вельмі часта трапляеццца, як дэкаратыўная расьліна.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сланечніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў