Слановыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Слановыя | |
Саванавы афрыканскі слон |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Хобатныя |
| Сямейства | Слановыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Elephantidae | |
Слано́выя (Elephantidae) — сямейства сысуноў атраду хобатных. Да гэтага сямейства ў наш час адносяцца самыя буйныя наземныя сысуны. Зь відаў, што захаваліся, сямейства складаюць тры віды сланоў, якія адносяцца да двух родаў:
- Афрыканскія сланы, Loxodonta
- Саванавы афрыканскі слон, Loxodonta africana
- Лясны афрыканскі слон, Loxodonta cyclotis
- Індыйскія сланы, Elephas
- Азіяцкі альбо Індыйскі слон, Elephas maximus
Астатнія віды, у тым ліку Маманты (Mammuthus), цалкам зьніклі ў ледніковы пэрыяд, які завершыўся каля 10 000 год таму.
Мяркуюць, што слановыя зьявіліся ў чацьвярцічны пэрыяд.
Індыйскія сланы добра прыручаюцца, іх выкарыстоўваюць як транспартны сродак і ў цырку. Афрыканскія сланы не прыручаюцца.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |