Слоўнік тэрмінаў вэксілялёгіі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Тут сабраныя азначэньні тэрмінаў вэксілялёгіі. Курсівам вылучаныя спасылкі на тэрміны ў гэтым слоўніку.
|
# А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Ы Э Ю Я |
[рэдагаваць] Б
- Брэйд-вымпел — кароткі вымпел, які выконвае функцыі службовага сьцяга.
[рэдагаваць] В
- Вольная частка — частка палотнiшча, найболей выдаленая ад дрэўка
- Вымпел — доўгае вузкае палотнiшча з вызначанымі функцыямі. Распаўсюджаны ў ВМФ.
[рэдагаваць] Г
- Гюйс — знак ваенна-марскога флота. Паднімаецца на насавым флагштоку (гюйсштоке).
[рэдагаваць] Д
- Дзяржаўны сьцяг — адзін з дзяржаўных знакаў. Вывешваецца над урадавымі будынкамі, дзяржаўнымі ўстановамі, выбарнымі органамі ўлады. Выкарыстоўваецца на афіцыйных мерапрыемствах.
- Дрэўка — элемэнт канструкцыі сьцяга або знаменя, на якім мацуецца палотнiшча й іншыя элемэнты.
[рэдагаваць] З
- Запас — частка палотнiшча, абгорнутая вакол дрэўка й прызначаная для мацаваньня да апошняга.
- Знамённы комплекс — сукупнасьць палотнiшча сьцяга, яго канструктыўных і дэкаратыўных элемэнтаў.
- Знамя — адзінкавы сьцягавы выраб.
[рэдагаваць] К
- Камэрцыйны сьцяг краіны — сьцяг для неваенных караблёў краіны. Паднімаецца на карме й сымбалізуе дзяржаўную прыналежнасьць судна.
- Кантон — верхняя частка (часьцей за ўсё маецца на ўвазе чвэрць палотнiшча) палотнiшча у дрэўка.
- Кiсьць — адзін з дэкаратыўных элемэнтаў сьцяга, мацуецца на канцы шнура.
- Клямар — элемэнт, які мацуецца на дрэўцы ніжэй знамені.
- Крыж — тое ж, што і кантон.
[рэдагаваць] Л
- Лювэрс — спэцыяльнае кольца для мацаваньня палотнiшча.
[рэдагаваць] М
- Махры — адзін з дэкаратыўных элемэнтаў палотнiшча.
[рэдагаваць] Н
- Навершые — элемэнт, які мацуецца на вяршыні дрэўка.
- Нацыянальны сьцяг — знак прыналежнасьці да нацыі й павагі да Радзімы. Часта паўтарае дзяржаўны сьцяг. Яго дазволена выкарыстоўваць усім грамадзянам краіны.
[рэдагаваць] П
- Падток — апора знамені, выкананая з цьвёрдага матэрыялу.
- Палотнiшча — асноўная частка знамені або сьцяга.
- Панталер — перавязь праз плячо, прызначаная для нашэньня знамені.
[рэдагаваць] С
- Службовы сьцяг — паняцьце блізкае да штандару. Звычайна выкарыстоўваецца на флоце й паднімаецца пры прыбыцьці службовай асобы на карабель. Камплект службовых сьцягоў захоўваецца на караблі.
- Стужка — адзін з дэкаратыўных элемэнтаў знамені.
- Сьцяг арміі — сьцяг, які падымаюць у гарнізонах, пры ўрачыстых пастраеньнях і іншых выпадках, абумоўленых воінскімі статутамі.
- Сьцяг ваенна-марскога флота — галоўны знак ваеннага флота краіны. Паднімаецца на кармавым флагштоку карабля.
- Сьцяг гандлёвага флота глядзіце Камэрцыйны сьцяг.
[рэдагаваць] Ш
- Шкаторына — вобласьць Палотнiшча, якая служыць для мацаваньня да дрэўка.
- Шнур — адзін з дэкаратыўных элемэнтаў знамені.
- Штандар — спэцыяльны сьцяг, звычайна ён прыпiсваецца да вызначанай пасады (штандар прэзыдэнта, штандар Міністра абароны).
- Штурмавы сьцяг — сьцяг, выдаваны салдатам падчас баявых дзеяньняў. Штурмавым сьцягам зьяўляецца Сьцяг Перамогі.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- VEXILLOGRAPHIA (на расейскай мове)