Слуцак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Слуцак
Царква Сьв. Тройцы на малюнку Н. Орды, цяпер зьнішчаная
Царква Сьв. Тройцы на малюнку Н. Орды, цяпер зьнішчаная
Coat of Arms of Slutsk, Belarus.svg Flag of Slutsk, Belarus.svg
Герб Слуцку Сьцяг Слуцку
Першыя згадкі: 1116
Магдэбурскае права:
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Слуцкі
В. а. старшыні райвыканкаму: Васіль Статкевіч
Плошча: 24,6 км² [1]
Вышыня: 156 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 61 444 чал.[2]
шчыльнасьць: 2497,72 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1795
Паштовыя індэксы: 223610 (223601—223609)
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°01′ пн. ш. 27°33′ у. д. / 53.017° пн. ш. 27.55° у. д. / 53.017; 27.55Каардынаты: 53°01′ пн. ш. 27°33′ у. д. / 53.017° пн. ш. 27.55° у. д. / 53.017; 27.55
Слуцак на мапе Беларусі ±
Слуцак
Слуцак
Слуцак
Слуцак
Слуцак
Слуцак
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
slutsk.minsk-regions.by

Слу́цак (Слуцк) — горад у Менскай вобласьці Беларусі, на рацэ Случ. Адміністрацыйны цэнтар Слуцкага раёну. Насельніцтва 61 444[2] чал. (2009). Знаходзіцца за 105 км на поўдзень ад Менску. Вузел чыгунак на Асіповічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтамабільныя дарогі на Менск, Бабруйск, Салігорск.

Упершыню згадваецца ў «Аповесьці мінулых гадоў» пад 1116 годам як адзін з гарадоў Тураўскага княства. Магдэбурскае права атрымаў у 1441 годзе трэцім на Беларусі.[3] Колішні цэнтар Слуцкага княства, Случарэцкага павету ВКЛ, Слуцкага павету Расейскай імпэрыіі і Слуцкай акругі БССР.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слуцак знаходзіцца ў цэнтры паўднёвай часткі Беларусі, усярэдзіне Слуцкай раўніны.[4] Сярэдняя вышыня над роўнем мора складае 156 м.[5]

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат гораду характэрызуецца пераходам ад кантынэнтавага да морскага, адменнага ўмеранай цеплатою і павышанай вільготнасьцю. У сярэднім за год Слуцак мае 580 мм ападкаў.[4]

Nuvola apps kweather.svg Кліматычныя зьвесткі для Слуцку Weather-rain-thunderstorm.svg
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн
Абсалютны максымум t, °C 10,5 14 19 27,7 31 33,2 35 36,1 31,2 25,7 18 10,9
Абсалютны мінімум t, °C −34,9 −36,2 −35,4 −10,2 −4,5 −0,2 4,2 −0,6 −4 −13,4 −21,5 −31,4
Крыніца: http://www.pogoda.by/315/klim.php?city=%D1%EB%F3%F6%EA&par=30&m=1

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва места паходзіць ад ракі Случ. У сваю чаргу, найменьне рэчкі зьяўляецца вытворным ад слова «лука» — выгін ракі, лукавіна (злуч, злучына).[6] У летапісах згадваецца як Случеск, Слуцек.

Першыя стагодзьдзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першай пісьмовай згадкай традыцыйна лічыцца запіс у «Аповесьці мінулых гадоў»: «В лѣто 6624. Приходи Володимеръ на Глѣба; Глѣбъ бо бѧше воевалъ Дрѣговичи и Случескъ пожегъ…»[7] Між тым, у розных гістарычных крыніцах існуюць згадваньні Слуцку раней за 1116 год, якія ня маюць спасылак на дакумэнты: паводле зьвестак кіева-пячэрскага архімандрыта Іосіфа Трызны (XVII стагодзьдзе), Уладзімер Сьвятаславіч надаў Тураўскай япархіі у 1005 годзе разам зь іншымі гарадамі і Слуцак.[8]

У 1160 годзе Слуцак зрабіўся сталіцай удзельнага Слуцкага княства, першым князем якога быў Уладзімер Мсьціславіч, унук Уладзімера Манамаха. Княжаньне яго доўжылася два гады, пасьля чаго яго зрынула група князёў, ачоленых Расьціславам Мсьціславічам, ягоным братам і кіеўскім князем. На кароткі час Слуцкае княства ўвайшло ў склад Тураўскага, але ў 1190-х гадах канчаткова адасобілася ад іншых.[8]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Комплекс Верхняга і Ніжняга замкаў у Слуцку

У першай палове XIV стагодзьдзя разам зь іншымі беларускімі землямі ў склад ВКЛ увайшло і Слуцкае княства. Уладзімеру Альгердавічу, брату караля польскага Ягайлы, замест Кіеўскага княства было нададзенае меней магутнае Слуцкае. Алелькавічы, нашчадкі Ўладзімера Альгердавіча, валодалі княствам з 1395 да 1612 году.[8]

У XV стагодзьдзі Слуцак зрабіўся адным з буйных фэадальных гарадоў. Ён меў Верхні, Ніжні і Новы замкі. Узрасла ягоная роля і ў палітычным жыцьці ВКЛ. Гэтак, у 1433 годзе горад быў цэнтрам выступленьня незадаволеных беларускіх фэадалаў супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.[9] У 1481 годзе было сплянаванае і распачатае выступленьне ўжо супраць Казімера Ягелончыка.[9]

У грамаце 1441 году Казімер Ягелончык пералічыў 15 найбольш буйных гарадоў ВКЛ. Слуцак быў у іх шэрагу. У тым жа годзе трэцім зь беларускіх гарадоў Слуцку было нададзенае права на самакіраваньне. Слуцак таксама стаўся першым прыватнаўласьніцкім горадам, які атрымаў Магдэбурскае права, бо папярэднія гарады ўсе належалі дзяржаве. Органам самакіраваньня зьяўляўся магістрат, ачолены войтам і бурмістрамі.[9] Праз 60 гадоў, на пачатку XVI стагодзьдзя права на самакіраваньне было адкліканае Сямёнам Міхайлавічам Алелькавічам, тагачасным князем Слуцку: пазбаўленьне права было выкліканае разбурэньнем гораду ў час татарскіх нападаў.[10]

У 1502 годзе абыўся першы набег татараў на Слуцак. Князь Сямён Міхайлавіч Алелькавіч з ваяводам падольскім Янам Бучацкім разьбілі атрад татараў колькасьцю 150 чалавек (паводле зьвестак Хронікі Літоўскай і Жамойцкай — 1500)[11] на рацэ Вуша пад Бабруйскам.[12] У Хроніцы Быхаўца ёсьць зьвесткі на гэты конт:

Тою ж восеньню прыйшла вестка каралю Аляксандру, што татары, перайшоўшы раку Прыпяць, ваююць па воласьцях. І кароль напісаў да князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага і паслаў яму на дапамогу ваяводзіча падольскага Яна Бучацкага, а з ім дваран сваіх літоўскіх ды рускіх і радцаў нямала. Князь жа Сямён Слуцкі з панам ваяводзічам і з усімі вышэйназванымі дваранамі гналіся за татарамі і дагналі некаторых за Бабруйскам, за шэсьць міляў ад гораду, на рацэ Ўшы. Было іх усяго паўтары сотні. І, дагнаўшы, пабілі іх і назад вярнуліся.

Хроніка Быхаўца, частка трэцяя

5 жніўня 1506 году, падчас аднаго з наступных набегаў татараў, крымскае войска было ўшчэнт разьбітае войскам ВКЛ на чале зь Міхалам Глінскім пад Клецкам.

З 1507 году Слуцак увайшоў у склад Наваградзкага ваяводзтва, меў замкавы суд, апалчэньне.[13] У 1508 годзе князь Міхал Львовіч Глінскі ўчыніў фэадальны мяцеж, падчас якога Слуцак быў спалены, акрамя замка. З прычыны разбурэньня гораду і зьнішчэньня большай часткі ягонага насельніцтва татарамі, а таксама паўстаньня, самакіраваньне ў Слуцку было скасаванае.

Касьцёл Сьв. Антонія кляштару бэрнардынаў, зьнішчаны бальшавікамі.

Пасьля сьмерці ў 1578 годзе Юрыя Юр’евіча Алелькавіча ў 1582-м Слуцак быў падзелены паміж яго трыма сынамі на тры часткі: Старое места, Новае места і Востраў (прадмесьце па-за гарадзкімі ўмацаваньнямі) — у кожнай зь якіх быў свой князь і войт.[14] Такім чынам, места кіравалася трыма князямі і трыма войтамі. Слуцак быў зноў аб’яднаны ў 1592 годзе: пасьля сьмерці Юрыя ў траўні 1586 году, Аляксандра — у чэрвені 1591-га і Яна Сямёна — у сакавіку 1592-га ўся спадчына дасталася маленькай дачцы Юрыя Соф’і, якую апякаў спачатку Юры, а потым яго брат Еранім Хадкевіч.

Соф’я Алелькавіч, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў,[15] памерла 19 сакавіка 1612 году падчас родаў, нарадзіўшы нежывое дзіця,[16] пасьля чаго ўся маёмасьць перайшла да яе мужа Януша VI Радзівіла.[17]

У траўні 1617 году адбылася закладка кальвінісцкай гімназіі, адчыненай у 1624 годзе.[18] У 1624 годзе таксама была адчыненая школа для гараджан.[18] У 16301640-х гадах Багуслаў Радзівіл ператварыў Слуцак у места-фартэцыю; пры княскім двары вёўся Слуцкі летапіс, была бібліятэка, на падставе кніжак і летапісу якой напісаў сваю «Хроніку» Мацей Стрыйкоўскі.[19]

Сучасны выгляд гербаў (Пагоня і Пэгас адпаведна), адзін зь якіх мяркуецца афіцыйным гербам, зацьверджаны прывілеем 27 жніўня 1652 году.[10]

Паводле просьбы жыхароў Слуцку, перададзенай Багуславам Радзівілам каралю 27 жніўня 1652 году, места паўторна атрымала Магдэбурскае права, пацьверджанае 24 сакавіка 1653 году соймам Рэчы Паспалітай.[20] Згодна з прывілеем, Слуцку таксама быў нададзены герб. Паводле адных зьвестак, гэта быў герб «Пагоня» («у чырвоным полі на белым кані збройны рыцар імчыцца ўлева»).[20] Згодна зь іншымі крыніцамі, места атрымала герб «Пагоньчык» («у блакітным полі срэбны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжацкай каронай манаграма Radzivil Dux»;[21] таксама разглядаецца вэрсія, што манаграма расшыфроўваецца як Boguslaus Radzivil Dux[22]), што таксама пацьвярджаецца знаходжаньнем гэтага гербу на гарадзкой пячатцы ў XVII—XVIII стагодзьдзях.[20]

У Трынаццацігадовую вайну маскоўскія войскі некалькі разоў спрабавалі захапіць места, але здабыць яго так і ня здолелі. Хоць сам Слуцак ня быў разбураны, аднак захопнікі спалілі і разбурылі ягоныя прадмесьці.[20] У той час грамадзка-палітычная сытуацыя ў Слуцку была нестабільная, што прыводзіла да выступленьняў супраць уладаў места. Гэтак, у 1661 годзе мяшчане былі незадаволеныя ўвядзеньнем новага гандлёвага падатку.[23] У 1684, 1685, 1695 і 1699 гадах адбыліся паўстаньні жыхароў.[23]

Кальвінскі збор, разбураны ў канцы Вялікай Айчыннай вайны, і Слуцкая гімназія побач зь ім.

З 1672 году ў Слуцку працавала друкарня, перавезеная сюды зь Мітавы. На ёй друкаваліся як кнігі рэлігійнага зьместу, гэтак і сьвецкая літаратура, календары, геаграфічныя даведнікі. З 1673 па 1687 год з друкарні выйшла 23 кнігі агульным накладам 24 200 асобнікаў.[24] Аднак у 1705 годзе яе перавезьлі ў Кёнігсбэрг.

Станам на 1683 год у Слуцку працавала 16 рамесных цэхаў1777 — 18).[25] У 17301740-я ў месьце ўзьніклі суконная, палатняная мануфактуры, Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў. У XVII стагодзьдзі ў Слуцку зьявілася першая на Беларусі аптэка.[26]

20 сакавіка 1767 году ўтварылася Слуцкая канфэдэрацыя, мэтай якой было прымусіць Станіслава Аўгуста Панятоўскага ўраўнаць у правах канфэдэратаў і каталіцкую шляхту.[27] Па сутнасьці, мэтай гэтай канфэдэрацыі, як і Торунскай пратэстанцкай і Радамскай каталіцкай канфэдэрацыяў, была дэстабілізацыя ўнутранага становішча Рэчы Паспалітай.[27] Канфэдэрацыю прыняла пад «найвышэйшую пратэкцыю» Кацярына II, расейская імпэратарка.

У лістападзе 1791 на базе Слуцкаага княства ўтварыўся Случарэцкі павет у складзе Наваградзкага ваяводзтва. Пасьля падпісаньня канвэнцыі аб другім падзеле Рэчы Паспалітай 23 студзеня [ст. ст. 12 студзеня] 1973 году Слуцак разам зь іншымі беларускімі местамі адышоў да Расейскай імпэрыі, дзе ў якасьці павятовага цэнтру ўвайшоў у склад Менскай губэрні.[27]

У складзе Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па далучэньні Слуцку да Расейскай імпэрыі улады апошняй пайшлі на паступовае выкараньне практыкі прыватнаўласьніцкіх местаў і мястэчак, паколькі ў самой Расеі такога не было[28]. Працэс набыцьця дзяржавай Слуцку цягнуўся амаль паўстагодзьдзя. Дамінік Радзівіл, уласьнік Слуцку ў пачатку XIX стагодзьдзя, прапанаваў міністру ўнутраных справаў Аляксею Куракіну(be) адкласьці выплату доўгу на 15 гадоў, дазволіўшы набыць Слуцак. Але ў вайне 1812 году Д. Радзівіл перайшоў на службу да Напалеона і ўдзельнічаў у кампаніі супраць Расеі. Улетку 1813 году ўся ўласнасьць Дамініка была сэквэстраваная, а 11 лістапада 1813 на бітве пад Ханаў ён загінуў сам. У 1814 годзе ўся маёмасьць была вернутая ягоным сваякам — дачка яго, Стэфанія, атрымала Слуцак і Капыль.

Пасьля сьмерці Стэфаніі Радзівіл у 1832 годзе ўся маёмасьць, у тым ліку і Слуцак, перайшла да яе мужа — Людвіга Вітгенштэйна. Пасьля некалькіх гадоў перапіскі 10 сьнежня 1846 году горад быў набыты ўладамі за 342 821 рубель срэбрам.[29]

У 1823 годзе быў складзены плян забудовы места, які прадугледжваў упарадкаваньне вулічнай сеткі, будаўніцтва новых будынкаў, зьліцьцё цэнтру з ускраінамі. У 1831 годзе завершылася будаўніцтва дзялянкі Маскоўска-Варшаўскай шашы, што праходзіла праз Слуцак і павет (будаўніцтва шашы скончылася ў 1846 годзе).[29]

У 1896 годзе распачалося будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы — Слуцак, але станам на 1904 год лінія была даведзеная толькі ад Асіповічаў да Ўрэчча. Будаўніцтва чыгункі скончылася толькі ў 1915 годзе. Таксама існавала вузкакалейная чыгунка да Ляхавічаў.[30] Да гэтага пасажыры перавозіліся ў адных зь першых на Беларусі аўтобусах.

У часе выбараў да самакіраваньня ў 1909 годзе да гарадзкай рады была абраных 10 расейцаў, 4 палякаў і 1 жыд[31].

Ад Першай сусьветнай вайны да сучаснасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атака польскага 3 Полку Сылезіянскіх Уланаў (Дзецей Варшавы) пад Слуцкам, 10 жніўня 1919

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станам на 1 верасьня 2009 году ў Слуцку маецца 11 агульнаадукацыйных школаў і дзьве гімназіі (сярэдняя школа №7 пераўтварылася ў гімназію №2[38]), 4 сярэдне-спэцыяльныя адукацыйныя ўстановы.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слуцак мае гарадзкі стадыён на 700 месцаў,[39] дзіцячую спартовую школу і іншыя спартовыя аб’екты.[40] Плянуецца пабудова лядовага палацу на 280 месцаў да 2014 году.[41] У горадзе існуюць дзьве футбольныя каманды: «Слуцак» (гуляе ў першай лізе чэмпіянату Беларусі ад 2011 году) і «Аграсэрвіс» (гуляе ў першай лізе чэмпіянату Менскай вобласьці).[42][43]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былая камэрцыйная вучэльня, цяпер кансэрвавы завод
Камэрцыйная вучэльня, пач. XX ст.

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, мэталаапрацоўчай прамысловасьці. У 2004 у месьце працавала 21 прамысловае прадпрыемства, зарэгістраваныя 126 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасьці. Харчовая і перапрацоўчая прамысловасьць прадстаўленая 8 прадпрыемствамі. Тавары лёгкай прамысловасьці вырабляюцца на прамыслова-гандлёвым прадпрыемстве «Ландыш», тэкстыльнай фабрыцы і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы». Шырока прадстаўлена дрэва- і мэталаапрацоўчая галіны («Слуцкмэбля», «Слуцк-Модуль», «Ямполь»).

  • ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат»
  • ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»
  • ААТ «Слуцкі мясакамбінат»
  • ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў»
  • ААТ «Слуцкі хлебазавод»
  • СААТ «Слуцкі воцатны завод»
  • УП «Слуцкі кансэрвавы завод»
  • ААТ «Слуцкі льнозавод»

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Слуцкі аўтобус
Чыгуначны вакзал.
Аўтобусны вакзал.

Праз Слуцак праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Мікашэвічы Р23, Івацэвічы — Старыя Дарогі Р43, Асіповічы — Баранавічы Р91 і інш.[44] Аўтавакзал абслугоўвае прымескія і міжмескія маршруты.

Адзіным відам грамадзкага транспарту, што працуе ў Слуцку, зьяўляюцца аўтобусныя перавозкі. У горадзе налічваецца 22 рэгулярныя маршруты, якія яднаюць розныя кропкі гораду. Рухомы склад зьмяшчае шараговыя мадэлі МАЗ, Нёман-5201[45] і іншыя, якія былі перададзеныя ў Слуцак падчас падрыхтоўкі да сьвята дажынак у 2005 годзе і пазьней з мэтай абнаўленьня састарэлага рухомага складу.

Слуцак у той жа час зьяўляецца вузлом чыгуначнай лініі Асіповічы — Баранавічы. На пачатку XX ст. была створаная вузкакалейная чыгунка да Ляхавічаў, але падчас грамадзянскай вайны яе разабралі.[30] Ад Слуцку таксама адыходзіць галіна Слуцак—Салігорск, якая была створаная ў другой палове XX стагодзьдзя для зьдзяйсьненьня паставак прадукцыі прадпрыемства Белкалій. Пасажырскі вакзал абслугоўвае маршруты ва ўсе кропкі СНД, Летувы і Эстоніі.[44]

Горад мае больш за 280 вуліц, агульная даўжыня якіх складае 90,3 км.[46]

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Сьв. Міхала Арханёла

Працуе Слуцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Слуцк».

  • Помнікі: Соф’і Слуцкай; Г. К. Жукаву.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар бэрнардынаў
Царква Нараджэньня Божай Маці
Манастыр Прасьв. Тройцы

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каталіцкая капліца
Капліца Фара
  • Кальвінскі збор (1851).
  • Капліца (пач. ХХ ст.).
  • Касьцёл і кляштар марыявітак (XVIII ст.).
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы і кляштар езуітаў (XVIII ст.).
  • Касьцёл Сьв. Антонія (1793—1820).
  • Касьцёл Сьв. Духа і кляштар езуітаў (1720).
  • Касьцёл Фарны (1419—1439).
  • Манастыр Прасьв. Тройцы (Трайчанскі) (XII ст.).
  • Манастыр Сьв. Ільлі (1515).
  • Ратуша (XV ст.).
  • Сабор Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы (XIХ ст.).
  • Царква Божага Яўленьня (1861).
  • Царква Нараджэньня Божай Маці (1762).
  • Царква Сьв. Барбары (1868).
  • Царква Сьв. Георгія (1587).
  • Царква Сьв. Іаана Прадцечы (XVI ст.).
  • Царква Сьв. Космы і Даміяна (XVI ст.).
  • Царква Сьв. Мікалая (XVI ст.).
  • Царква Сьв. Стафана (XVІI ст.).
  • Царква Сьв. Тройцы (XVII ст.).
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (1785—1787).
  • Сынагога харальная (XIХ ст.).

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьв. Соф’я Слуцкая

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ О городе Слуцке(рас.) SlutskGorod
  2. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Малеч. Магдэбурскае права // Гістарычная брама №6(10) 1998. — Архіўная копія: 1, 2.
  4. ^ а б Геаграфія Случчыны Slutsk-city.narod.ru
  5. ^ Погодные условия в Слуцке(рас.) Weather-forecast.ru
  6. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — С. 352
  7. ^ Повѣсть временныхъ лѣт черноризца Федосьева манастыря Пачерьскаго
  8. ^ а б в Грыцкевіч 1985, стст. 3—6.
  9. ^ а б в Грыцкевіч 1985, стст. 7—9.
  10. ^ а б Ігар Ціткоўскі Загадкі слуцкага герба // Інфа-Кур’ер.
  11. ^ Канановіч У., Набегі крымскіх татар на Случчыну
  12. ^ Грыцкевіч 1985, стст. 10—11.
  13. ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Слуцк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 589
  14. ^ Грыцкевіч 1985, ст. 12.
  15. ^ 890 год з часу першага летапіснага ўпамінання (1116) г. Слуцка
  16. ^ Святло далёкай зоркі
  17. ^ Грыцкевіч 1985, ст. 14.
  18. ^ а б Грыцкевіч 1985, стст. 129—130.
  19. ^ Мацей Стрыйкоўскі // Семянчук, А. А. Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 161 с ISBN 985-417-206-6.
  20. ^ а б в г Грыцкевіч 1985, стст. 17—20.
  21. ^ Слуцак // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 234.
  22. ^ Кірыла Карлюк Манаграма князя Багуслава або загадка герба Слуцка // Наша Ніва. — 2011. — № 23.
  23. ^ а б Грыцкевіч 1985, стст. 22—23.
  24. ^ Грыцкевіч 1985, стст. 114—115.
  25. ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Слуцк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 590
  26. ^ Упершыню Слуцкі краязнаўчы музей за 50-гадовую гісторыю паказвае сваю археалагічную калекцыю. Тэлеканал «ЛАД».
  27. ^ а б в Грыцкевіч 1985, стст. 28—29.
  28. ^ Владимир Иванов Последние владельцы Слуцка(рас.) Інфа-Кур’ер
  29. ^ а б Грыцкевіч 1985, стст. 33—37.
  30. ^ а б Грыцкевіч 1985, ст. 41.
  31. ^ Dariusz Tarasiuk. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. ISBN 978-83-227-2629-7. — S. 169.
  32. ^ Joanna Gierowska-Kałłaur, Powiat słucki w raportach agentów Wydziału Werbunkowo-Zaciągowego Okręgu Mińskiego Zarządu Cywilnego Ziem Wschodnich w roku 1919, Annales UMCS, Historia, Volume 65, Number 2 / 2010, Versita, Warsaw, s. 134. (пол.)
  33. ^ Слуцк // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  34. ^ а б Słuck // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 838
  35. ^ Słuck // Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
  36. ^ Слуцк // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  37. ^ Слуцк // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  38. ^ Алесь Достанко. В Слуцке появится вторая гимназия: СОШ №7 станет гимназией №2 // Газэта Інфа-Кур’ер, 09/04/2009
  39. ^ 20-й чемпионат Беларуси, Вторая лига (рас.)
  40. ^ Спорт и физическая культура, Слуцкий районный исполнительный комитет (рас.)
  41. ^ Архив журнала — 2009 — №10, МАСТЕРСКАЯ. Современное строительство (рас.)
  42. ^ Календарь игр 20-го чемпионата Беларуси по футболу 2010 года — Вторая лига (рас.)
  43. ^ Календарь игр первого круга для слуцкого «Агросервиса», Інфа-Кур’ер (рас.)
  44. ^ а б Транспорт — Слуцкий районный исполнительный комитет. Официальный сайт (рас.)
  45. ^ Нёман-5201 Грамадзкі транспарт у горадзе Баранавічы
  46. ^ Карта города, Слуцкі раённы выканаўчы камітэт (рас.)
  47. ^ Шеки и Слуцк стали городами-побратимами, 1news.az (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Слуцаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў