Слуцкая канфэдэрацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Слу́цкая канфэдэра́цыя — палітычны хаўрус праваслаўнай, кальвінскай і лютэранскай шляхты Вялікага Княства Літоўскага, утвораны ў Слуцку 20 сакавіка 1767 году[1]. Канфэдэрацыя была створаная расейскім урадам для ўраўнаважаньня правоў некаталікоў і каталікоў. У 1766 годзе расейскі ўрад узьняў пытаньне пра роўнасьць вызнаньняў і захаваньне liberum veto, згодна зь якім кожны дэпутат сойму ці соймік меў права выказаць сваю нязгоду зь любой пастановай сойму і такім чынам скончыць паседжаньне і скасаваць усе прынятыя пастановы.

Сойм Рэчы Паспалітай не ўхваліў прапановаў расейскага ўраду, і ў Рэч Паспалітую былі ўведзеныя расейскія атрады. З актыўным удзелам маскоўскага пасла Мікалая Рапніна(ru) 20 сакавіка 1767 году была створаная канфэдэрацыя, ачоленая кальвінскай шляхтай. Заснаваньне адбывалася ў Сьвята-Траецкім манастыры. Маршалкам быў абраны Ян Грабоўскі(pl)[2]. Акт канфэдэрацыі падпісалі 248 чалавек, сярод якіх быў япіскап Георгі Каніскі[2]. Расейская імпэратрыца Кацярына II прыняла канфэдэрацыю пад «найвышэйшую пратэкцыю», даслаўшы ў падтрымку 40-тысячнае войска[2][3].

Вынікам Слуцкай канфэдэрацыі сталася ўраўнаньне праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі ў правох. Яно была зацьверджана ў лютым 1768 году соймам Рэчы Паспалітай.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]