Случ
| Рака | |
| Случ | |
| Рака Случ у Слуцку | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | каля в. Крывая Града |
| Вусьце | Прыпяць |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Даўжыня | 197 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 22,4 м³/с |
| Плошча басэйну | 5470 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,24 ‰ |
Случ, Паўночная Случ — рака ў Менскай, Гомельскай, на мяжы Гомельскай і Берасьцейскай абласьцей Беларусі, левы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 197 км. Вадазбор у форме трыкутніка, ягоная плошча 5470 км². Выдатак вады ў вусьці 22,4 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 46,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,24 ‰.
Зьмест |
Асноўныя прытокі [рэдагаваць]
- Праваруч: Жалезьніца, Жалязянка, Лакнея, Сівельга, Морач
- Леваруч: Вясейка, Вялікая Сьліва
А таксама шматлікія мэліярацыйныя каналы.
На рацэ [рэдагаваць]
- Месты: Слуцак
- Мястэчкі: Старобін
- Вадасховішчы: Салігорскае
Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]
Пачынаецца ў межах Капыльскай грады на вышыні 166 м над узроўнем мора за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Крывая Града Слуцкага раёну, цячэ заходняй часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Прыпяцкай нізінай у межах Салігорскага, Жыткавіцкага і граніцай Жыткавіцкага і Лунінецкага раёнаў. Вусьце за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Запросьсе Лунінецкага раёну.
Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапэцападобная; шырыня яе 0,5—1,5 км у высокай, 1,5—2,5 км у сярэдняй і нізкай плыні, у вусьці пашыраецца да 6 км і зьліваецца з далінай Прыпяці. Абалона пераважна двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах; у вярхоўі яе шырыня 100—400 м, ніжэй 1—1,2 км, у вусьці 4—5 км. Вышэй за мястэчка Старобін на Случы Салігорскае вадасховішча. Рэчышча ў высокай плыні шырынёй 6—25 м, да Салігорскага вадасховішча на працягу 71 км каналізаванае, ад вадасховішча да вусьця ракі Морач мелкае, ніжэй — зьвілістае (шырыня 20—40 м), вольна мэандруе[1].
Веснавое разводзьдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, сканчваецца ў пачатку траўня. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,8 м у вярхоўі да 2,4 м у нізкай плыні. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 дзён, у нізоўі 3 дні. Каля вёскі Ленін Жыткавіцкага раёну (45 км ад вусьця) найбольшы расход вады 576 м³/с (1958), найменшы — 2,16 м³/с (1971). Рэжым ракі вывучаўся на 7 пастах, зь якіх пасты ў вёсках Кляпчаны, Ленін дзейнічаюць і ў наш час[2].
Рэльеф раўнінны. Лясы ды балоты займаюць больш за 70% плошчы вадазбору. Забалочанасьць каля 45%. Азёрнасьць менш за 1%. Берагі пераважна стромкія або абрывістыя.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
- ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі(рас.)
Літаратура [рэдагаваць]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Случ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў