Смаленская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Смаленская вобласьць
Смоленская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Смаленск
Улучае 25 раёнаў
Найбольшы горад Смаленск
Іншыя буйныя гарады Вязьма, Рослаў, Ярцава, Сафронава, Дзеснагорск, Гагарын
Дата ўтварэньня 27 верасьня 1937
Губэрнатар Аляксей Астроўскі (в. а.)
Насельніцтва (2007) 993 500
Шчыльнасьць 19,9 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы — 93,4 %, украінцы — 1,7%, беларусы — 1,55 %
Плошча 49 800 км² (56-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · найніжэйшы пункт

 321 м
 141 м
Месцазнаходжаньне Смаленскай вобласьці
Смаленская вобласьць на мапе
Мапа Смаленскай вобласьці
Смаленская вобласьць, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-SMO
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Смале́нская во́бласьць (па-расейску: Смоленская область) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Смаленск.

Мяжуе з Маскоўскай, Калускай, Бранскай, Пскоўскай і Цьвярской абласьцямі Расеі, а таксама з Магілёўскай й Віцебскай абласьцямі Беларусі.

Была ўтвораная 27 верасьня 1937 року.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы Ўсходне-Эўрапейскай плятформы, на захадзе Эўрапейскай частцы Расеі, на мяжы зь Беларусьсю. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 255 км, з захаду на ўсход — 285 км.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 17 °C, студзеня −9 °C. Максымум ападкаў выпадае ўлетку.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня хвалістая, з узгорыстымі дзялянкамі і даволі глыбока запалымі рачнымі далінамі.

Большая частка тэрыторыі знаходзіцца ў межах Смаленскага, Духаўшчынскага (да 282 м) і Вяземскага ўзвышшаў. Максымальна высокі пункт рэгіёну — 321 м каля вёскі Мар’іна Вяземскага раёну. На паўночным захадзе — марэнавыя грады (Слабадзкая — да 241 м — і іншыя), дзялянка Віцебскага (да 232 м) і Валдайскага ўзвышшаў. На ўсходзе дзялянка Маскоўскага ўзвышша (вышыні да 255 м).

Нізіны — Вавузінская, Верхнедняпроўская, Бярэзінская нізіны; Прыдняпроўская нізіна на крайнім поўдні вобласьці з абсалютнымі вышынямі ад 175 да 180 м і Прыбалтыйская нізіна ў паўночна-заходняй частцы, дзе знаходзіцца найніжэйшы пункт — 141 м — на беразе ракі Дзьвіны на мяжы зь Беларусяй.

Водныя аб’екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная рака — Дняпро з прытокамі Сож, Дзясна, Вопь, Вязьма. Да басэйну Волгі належаць рэкі Вазуза ды ейны прыток Гжаць, а таксама прыток Акі рака Вугра. На паўночным захадзе цячэ кароткая дзялянка Дзьвіны ды ейны прыток рака Каспля.

У вобласьці некалькі сотняў азёраў. Найбуйнейшае сярод іх Акатаўскае (655 га), найглыбейшае — Бакланаўскае (28 мэтраў). Найбуйнейшае карставае возера — Калыгінскае.

Сярод буйных вадасховішчаў можна вылучыць Вазузкае ды Яўзскае, Смаленскае, Дзеснагорскае вадасховішчы.

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 годзе звыш паловы таваразвароту Смаленскай вобласьці прыпала на Беларусь — $1,637 млрд. Завоз беларускіх тавараў склаў 63 % імпарту вобласьці — 1,158 млрд. Зь Беларусі пераважна прывозілі абсталяваньне і аўтамабілі, чорныя і каляровыя мэталы ды хімічныя вырабы. У Беларусь вывозілі абсталяваньне і харчаваньне, сельскагаспадарчую сыравіну і хімічныя вырабы. У вобласьці працавала звыш 80 сумесных прадпрыемстваў зь беларускім капіталам, у тым ліку: ААТ «Айсбэрг», які выпускаў лядоўні «Атлянт», і ААТ «Смалспэцтэх», дзе выраблялі трактары «Беларус»[1].

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На кастрычнік 2013 году беларусы складалі 40 % студэнтаў Смаленску (5000 чалавек), 80 % якіх мелі вярнуцца ў Беларусь, бо навучаліся па мэтавым накіраваньні беларускіх прадпрыемстваў[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была ўтвораная 27 верасьня 1937 року.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак за 2002 год у Смаленскай вобласьці жыло 16 231 беларусаў (1,55 %, 3-е месца).

Беларусы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу насельніцтва 2010 году, у Смаленскай вобласьці пражывала звыш 12 000 беларусаў. Пры канцы ліпеня 2013 году мясцовыя беларусы заснавалі «Клюб беларусаў Смаленскага краю», старшынём якога абралі Ігара Сакалова[2].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2006 року на тэрыторыі вобласьці існуе 350 муніцыпальных утварэньняў, зь іх:

  • 2 мескія акругі
  • 25 муніцыпальных раёнаў
  • 25 мескіх паселішчаў
  • 298 сельскіх паселішчаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Уладзіслаў Кулецкі. Агульная эканоміка // Зьвязда : газэта. — 2 кастрычніка 2013. — № 185 (27550). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Кацярына Мазганава. Будзе «Клюб беларусаў» і ў Смаленску // Зьвязда. — 1 жніўня 2013. — № 141 (27506). — С. 6.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]