Смутак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Смутак

Смутак, тасама Сум, Туга, (састар.: Скруха) — адмоўна афарбаваная эмоцыя. Узьнікае ў выпадку значнай нездаволенасьці чалавека ў якіх-небудзь аспэктах яго жыцьця. Панятак смутку лічыцца процілеглым радасьці і блізка па значэньні такім, як сум, туга, засмучэньне, скруха, няшчасьце, мэлянхолія. Часам гэтыя словы лічацца сынонімамі. У клінічным стане смутак пераходзіць у дэпрэсіўныя станы арганізму. Гэта можа пацягнуць за сабой сталыя прыступы мэлянхоліі, дрэннага настрою, няздольнасьць рабіць звычайныя паўсядзённыя справы. У мастацтве смутак нярэдка рабіўся рухавіком, а часам і асноўным філязофскім складнікам твора.