Сож

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Рака
Сож
Сож
Краявід ракі Сож у гомельскім мескім парку
Агульныя зьвесткі
Выток Смаленская вобласьць
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь, Украіна, Расея
Даўжыня 648 км
Сярэднегадавы сьцёк 219 м³/с
Плошча басэйну 42,1 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,17 ‰
Месцазнаходжаньне
Сож на мапе
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Сож — рака ў Расеі і Беларусі, левы прыток ракі Дняпро, у вярхоўях зьяўляецца дзяржаўнай мяжой Беларусі з Расеяй, у апошніх 20 км плыні — з Украінай. Даўжыня 648 км (у межах Беларусі 493 км). Плошча вадазбору 42,1 тыс. км² (у межах Беларусі 21,5 тыс. км²). Сярэднярочны расход вады ў вусьці 219 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,17 .

Зьмест

[рэдагаваць] Асноўныя прытокі

[рэдагаваць] На рацэ

[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 12 км на поўдзень ад места Смаленск і цячэ па Смаленскай вобласьці, далей працякае па тэрыторыі Магілёўскай і Гомельскай абласьцей Беларусі, вусьце каля мястэчка Лоеў. Агульная даўжыня рачной сыстэмы (3410 рэчак) 16 220 км, шчыльнасьць рачной сеткі на тэрыторыі Беларусі 0,38 км/км². На вадазборы ў межах Беларусі больш за 300 рэчак і ручаёў часткова або поўнасьцю каналізаваны, пракладзена больш за 170 мэліярацыйных каналаў даўжынёй 5 км і больш. У сярэдняй і нізкай плыні Сож працякае праз тэрыторыі, забруджаныя радыёнуклідамі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Даліна пераважна трапэцападобная, ад вытоку да вусьця Проні — выразная, глыбокаўрэзаная (20—30 м). Шырыня ў вярхоўі ад 0,3 км да 1 км, на вялікім працягу 1,5—3 км, пры сутоках з далінамі рэчак Асьцёр і Проня — 5 км, ніжэй за места Ветка — да 7 км, пры сутоках з далінай Дняпра — да 20 км. Схілы спадзістыя, умерана стромкія (радзей стромкія), вышынёй 15—25 м (месцамі да 40 м), парэзаныя ярамі, лагчынамі, далінамі прытокаў. Правы схіл больш адкрыты, левы зарос лесам і хмызьняком. На Беларусі амаль на ўсім працягу вылучаюцца абалона зь нізкім (1,5—2,5 м над урэзам вады) і высокім (3—4 м) узроўнямі і 2 надабалонавыя тэрасы. Абалона двухбаковая, месцамі левабярэжная або чаргуецца па берагах. Паверхня яе перасечаная лагчынамі, старарэччамі і невялікімі азёрамі-старыцамі. Затапляецца на 5—10 дзён на глыбіню 0,5—2,5 м, у вусьцевай частцы — да 4—5 м.

Рэчышча зьвілістае. У нізкай плыні вялікая колькасьць лукавінаў, рукавоў, старыцаў. Да Гомлю трапляюцца выспы (даўжыня 30—300 м, шырыня 10—50 м). Шырыня ракі ў высокай плыні 40—80 м, у нізкай 90—125 м, месцамі да 230 м. Дно роўнае. Берагі да вусьця Проні пераважна стромкія, вышынёй 1,5—4 м, ніжэй па плыні спадзістыя; на лукавінах, дзе рэчышча падыходзіць да карэннага берага (напрыклад, каля вёскі Гайшын Слаўгарадзкага раёну), абрывістыя, вышынёй 12—15 м, месцамі да 35 м. Ніжэй за места Ветка па берагах пясковыя пляжы.

Рэжым ракі вывучаецца з 1896 року. Жыўленьне мяшанае, пераважна сьнеговое. На пэрыяд вясновай паводкі прыходзіцца 56%, летне-восеньскай і зімовай межані 54% рочнага сьцёку. Пад′ём узроўняў увясну пачынаецца звычайна ў 3-й дэкадзе сакавіка (радзей — у пачатку сакавіка) або ў сярэдзіне красавіка, працягваецца 10—15 дзён у высокай плыні, 20—25 дзён у нізоўі. Сярэдняя вышыня над самай нізкай межаньню 4—5 м, найбольшая 6—7,5 м. Зімовыя ўзроўні ў сярэднім на 10—20 см вышэй за летнія, але ў асобныя рокі ў выніку адлігаў павышаюцца ў нізоўі да 2,5 м. Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка ад вусьця да вярхоўя. Веснавы крыгаход 3—5 дзён. На Беларусі найбольшая таўшчыня лёду ў рацэ 62—65 см. Сярэдняя тэмпэратура вады ў чэрвені — жніўні 19—21 °C, найбольшая ў ліпені — да 28 °C. Асаблівасьць рэжыму ракі — вялікія ваганьні ў сьцёку. Сярэдні выдатак вады каля Прапойску 105 м³/с, каля Гомлю 200 м³/с, у вусьці 219 м³/с. Каля Прапойску максымальны выдатак вады 4770 м³/с (1907), мінімальны 11,1 м³/с (1900), каля Гомлю найбольшы 6600 м³/с (1931), найменшы 16,4 м³/з (1900). Сярэдні шматрочны выдатак вагаецца ад 96,9 м³/с (1925) да 407 м³/с (1933).

[рэдагаваць] Рэльеф

Рэльеф у верхняй частцы вадазбору прадстаўлены слаба хвалістай, нахіленай да поўдня раўнінай з асобнымі марэннымі градамі ў выглядзе перарывістых спадзістых узгоркаў, вышыня якіх ад 5 да 20 м, і шырокімі плятопадобнымі дзялянкамі, падзеленымі ярамі.

Высокая плынь на паўднёва-заходняй ускраіне Смаленскага ўзвышша, сярэдняя — на Аршанска-Магілёўскай раўніне, нізкая — у Гомельскім Палесьсі.

[рэдагаваць] Расьліннасьць

Лясістасьць вадазбору каля 25%. Найменшыя лясныя масівы разьмешчаныя на левабярэжжы сярэдняй і нізкай плыні (ельнікі, хваёвыя лясы).

[рэдагаваць] Азёры

Азёраў на вадазборы мала (менш за 1%) — гэта асобныя вадаёмы з плошчай люстэрка менш за 1 км².

[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць

Мэліярацыйныя пераўтварэньні (асушальная мэліярацыя) па стане на 1 студзеня 2006 году праведзеныя на плошчы 2300 км², што складае каля 11% усёй плошчы вадазбору ў межах Беларусі. З прытокаў ракі, у басэйнах якіх праведзеныя значныя мэліярацыйныя працы, можна адзначыць наступныя: Проня (11%), Чачора (14%), Бесядзь (10%), Іпуць (13%), Уза (27%). Рэжым ракі вывучаўся на 6 пастах, у цяперашні час дзейнічае пост каля гораду Крычаў[1].

Суднаходзтва ад вёскі Барысавічы Клімаўскага раёну (за 373 км ад вусьця) — пры высокіх узроўнях, рэгулярнае — ад места Прапойск.

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Сожсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах