Солсбэрыйскі сабор
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Солсбэрыйскі сабор (Salisbury Cathedral) — гатычны сабор Дзевы Марыі ў ангельскім горадзе Солсбэры, які, будучы узьведзены ў сваёй асноўнай часткі ўсяго за 38 гадоў, лічыцца чыстым узорам ангельскай готыкі. Ён быў закладзены ў 1220 годзе, асьвячоны ў 1258 г. і канчаткова дабудаваны ў пачатку XIV стагодзьдзя.
123-мэтровы шпіль сабора ў Солсбэры — самы высокі ў Ангельшчыне, а клуатр — самы працяглы. Саборным гадзіньнік, створаны ў 1386 годзе, лічыцца найстарэйшым гадзіньнікавым мэханізмам у сьвеце, які функцыянуе.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Солсбэрыйскі сабор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў