Солы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Солы
лац. Soły
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Сольскі
Насельніцтва: 1475 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231033
СААТА: 4256849086
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°30′59″ пн. ш. 26°10′54″ у. д. / 54.51639° пн. ш. 26.18167° у. д. / 54.51639; 26.18167Каардынаты: 54°30′59″ пн. ш. 26°10′54″ у. д. / 54.51639° пн. ш. 26.18167° у. д. / 54.51639; 26.18167
Солы на мапе Беларусі ±
Солы
Солы
Солы
Солы
Солы
Солы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Со́лы — вёска ў Беларусі, на рацэ Ашмянцы. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 1475 чалавек. Знаходзяцца за 15 км на захад ад Смаргоні, за 252 км ад Горадні. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Вільня.

Солы — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Солы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як сяло Віленскага ваяводзтва. Паселішча знаходзілася ў шляхецкай уласнасьці.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Солы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1849 годзе ў мястэчку збудавалі касьцёл, з 1870 году працавала народная вучэльня.

На 1886 год у Солах існавалі валасная ўправа, касьцёл, сынагога, 5 крамаў, карчма, вінакурны завод (за 4 км ад мястэчка), на 1890 год — пошта, тэлеграф, станцыя Лібава-Роменскай чыгункі (адкрылася ў 1873 годзе). У пачатку XX стагодзьдзя у мястэчку працаваў лекарскі ўчастак.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Солы занялі войскі Нямецкай імпэрыі. У канцы 1917 году ў мястэчку адбылася падзея, якая прапісала паселішча ў эўрапейскай гісторыі на шматлікія стагодзьдзі наперад: 4 сьнежня прадстаўнікі 2-й, 3-й і 10-й арміяў на чале з шараговым Салігаліцкага палка 81-й пяхотнай дывізіі бальшавіком Шчукіным падпісалі замірэньне зь немцамі. Баявыя дзеяньні на працягу ўсяго фронту ад Відзаў да Прыпяці спыняліся з 5 сьнежня на два месяцы. Праз 10 дзён — 15 сьнежня — замірэньне падпісалі ўжо ў Берасьці, надаўшы дамове шырэйшы статус.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Солы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Солы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1926—1934 гадох у мястэчку вялося будаваньне касьцёла Маці Божай Ружанцовай. Ахвяраваньні на яе склалі паўмільёна злотых, велізарную для таго часу суму.

У 1939 годзе Солы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2001 год тут было 594 двары. У 2000-я гады Солы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 421 чал.[2]; 1886 год — 560 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 880 чал. у мястэчку Солах і 70 чал. на станцыі Солы; 2000 год — 2899 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1525 чал.[4]; 2004 год — 1475 чал.[5]

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Першамайская вуліца Віленская вуліца
Сацыялістычная вуліца Вакзальная вуліца
Цэнтральная вуліца Дворная вуліца
Францішка Багушэвіча вуліца Жупранская вуліца[6]

Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (XIX ст.)
  • Сынагога (XIX ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  2. ^ Krzywicki J. Soły // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 70.
  3. ^ Дулеба Г. Солы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 387.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 80.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004.
  6. ^ Плян Солаў 1926 году

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]