Сонечнае зацьменьне 1 жніўня 2008 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сонечнае зацьменьне 1 жніўня 2008 году

Сонечнае зацьменьне 1 жніўня 2008 году — поўнае сонечнае зацьменьне, якое можна было назіраць часткова на тэрыторыі Беларусі і іншых краін і поўнасьцю на тэрыторыі Расеі.

Агульная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зацьменьне пачалося ў 11:21 па менскім часе на крайняй поўначы Канады, блізу заліва Куін-Мод. Поўнае зацьменьне ў гэтым рэгіёне назіралася ў гарызонце і падоўжылася каля паўтары хвіліны. Рухаючыся ва ўсходнім кірунку, месяцовы цень прайшоў праз выспы Канадскага Арктычнага архіпэляга і выйшаў у Паўночны Ледавіты акіян. У 11:51 па Менску цень апынуўся на тэрыторыі Беларусі.

У 13:02 па менскім часе зацьменьне дасягнула найбольшай фазы (1,02). У гэты час цень знаходзіўся блізу горада Надым Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі (Расея). Працягласьць поўнага зацьменьня ў гэтай мясцовасьці склала 2 хвіліны 27 сэкунд, Сонца знаходзілася на вышыні каля 33 градусаў над гарызонтам. Рухаючыся далей, цень перасёк усход Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, захад Томскай вобласьці, і ў 13.40 патрапіў ў Новасыбірскую вобласьць. Пяць хвілін праз найбольшая фаза зацьменьня назіралася ў Новасыбірску, які апынуўся амаль у цэнтры паласы поўнай фазы. Працягласьць зацьменьня ў Новасыбірску склала 2 хвіліны 19 секунд, вышыня Сонца над гарызонтам — 30 градусаў. Рухаючыся далей на паўднёвы ўсход, цень прайшоў праз Барнаул, Бійск, Горна-Алтайск.

Сонечнае зацьменьне ў Менску

Месяцовы цень пакінуў тэрыторыю Расеі ў 13:59 па Менску, прабыўшы на ёй каля гадзіны. Закрануўшы сваім бокам тэрыторыю Казахстана, ён далей прайшоў па мяжы Манголіі і Кітая, затым па тэрыторыі Кітая, дзе і пакінуў Зямлю ў 14:22 па Менску на заходзе Сонца блізу горада Сіань.

Прыватнае зацьменьне пачалося ў 11:04 па Менску ў акіяне блізу канадзкай выспы Ньюфаўндлэнд, а скончылася ў 15:39 па Менску ў Бэнгальскім заліве. Прыватныя фазы зацьменьня назіраліся на большай частцы Эўропы (акрамя паўднёвых абласьцёў) і Азіі (акрамя крайняга ўсходу), у паўночна-ўсходняй частцы Паўночнай Амэрыкі, у Паўночным Ледавітым акіяне і на поўначы Атлянтычнага.

На тэрыторыі Беларусі прыватныя фазы зацьменьня назіраліся па ўсёй тэрыторыі з максымальнай цёмнай зонай каля 40%.

Падчас поўнага зацьменьня на небе можна было заўважыць найзырчэйшыя зьвёзды і плянэты — зьлева ад Сонца знаходзіліся Мэркурый, Вэнэра, Рэгул, Сатурн і Марс. Вэнэра стала бачная яшчэ да наступу поўнай фазы, Мэркурый і Сатурн сталі прыкметныя з пачаткам поўнай фазы, Марс і Рэгул можна было ўбачыць пры ўмовах досыць празрыстай атмасфэры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сонечнае зацьменьне 1 жніўня 2008 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў