Сонечная карона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сонечная карона

Со́нечная каро́на — вонкавыя пласты атмасфэры Сонца, якія пачынаюцца ўслед за фотасфэрай, хромасфэрай і пераходнай вобласьцю. Межы кароны Сонца дагэтуль не ўсталяваныя, на сёньняшні дзень ясна, што яна працягваецца, прынамсі, да меж Сонечнай сыстэмы. Зямля, гэтак жа як і іншыя плянэты, знаходзяцца ўсярэдзіне карон.
Карона мае высокую тэмпэратуру — каля 1,5 млн. К. Прычына такой высокай каранальнай тэмпэратуры дагэтуль да канца не ясная, магчыма, карону награваюць струмені хваль, якія ўтварыліся ў падфотасфэрных пластах.
Шчыльнасьць кароны малая, таму яна ня бачная на фоне яркага выпраменьваньня шчыльных пластоў Сонца. Асноўная структура, назіраная ў кароне — каранальныя аркі. Каранальныя аркі ўяўляюць з сябе завесу або сыстэму завес магнітнага поля з плязмай падвышанай шчыльнасьці.

Падчас зацьменьняў пры назіраньнях у белым сьвятле карона бачная як прамяністая структура (глядзіце малюнак), форма й структура якой залежыць ад фазы сонечнага цыклу. У эпоху максімуму сонечных плям яна мае параўнальна круглявую форму. Прамыя й накіраваныя ўздоўж радыюсу Сонцы прамяні кароны назіраюцца як у сонечнага экватара, так і ў палярных абласьцях. Калі жа плям мала, каранальныя прамяні ўтвораюцца толькі ў экватарыяльных і сярэдніх шыротах. Форма кароны становіцца выцягнутай. У канцавоссяў зьяўляюцца характэрныя кароткія прамяні, так званыя палярныя шчотачкі. Пры гэтым агульная яркасьць кароны памяншаецца. Зьмены сонечнай кароны ў сонечным цыкле выявіў у 1897 году пулкаўскі астраном Аляксей Паўлавіч Ганскі.