Соня садовая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Соня садовая
Eliomys quercinus01.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Сысуны
Інфракляса Пляцэнтарныя
Атрад Грызуны
Сямейства Соневыя
Род Соні
Від Соня садовая
Бінамінальная намэнклятура
Eliomys quercinus
Арэал
Eliomys quercinus range map.png
Арэал

Соня садовая (Eliomys quercinus) — млекакормячая жывёліна, грызун сямейства соневых.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня цела 11-16 см, хваста 10-14 см, маса 60-140 г. Афарбоўка зьверху буравата-карычневая, брушка, горла і вушы белыя, ад вока да вуха праходзіць цёмная палоса.

Вельмі рухавы зьвярок, добра перамяшчаецца як па зямлі, так і па галінах дрэў. Гнёзды робіць у дуплах, старых птушыных і вавёрчыных гнёздах, іншы раз сярод каранёў, пад паваленымі дрэвамі. Размнажаецца з траўня да верасня. Працягласьць цяжарнасьці 22-28 сутак. У год даюць 1-2 прыплоды, у кожным зь якіх па 2-7 голых сляпых дзіцянят. Корміцца насеньнем, ягадамі, насякомымі, малюскамі, яйкамі птушак. На зіму ўпадае ў сьпячку.

Пашырэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пашырана на захадзе і ў сярэдняй паласе Усходняй Эўропы да Паўднёвага Ўрала. Уся тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах арэала віду.

Месцы пражываньня: мяшаныя і шыракалістыя лясы з густым падлескам зь ляшчыны, чаромхі, рабіны, шыпшыны. Аддае перавагу ўчасткам з дубам, ліпай, клёнам. Часта трапляецца на ўскрайках лесу, у зарослых высечках, старых гарах, садах, парках, у пабудовах паблізу лясоў.

Ахова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя кнігі Польшчы, Летувы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]