Соф’я Гальшанская
| Соф’я Гальшанская | |
| Соф'я Гальшанская | |
| Каралева польская | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася | 1405 |
| Памерла | 21 верасьня 1461, Кракаў |
| Каралеўскі дом | Ягелоны |
| Муж | Ягайла |
| Бацька | Андрэй Гальшанскі (Вязынскі) |
| Маці | Аляксандра з Друцкіх |
| Подпіс | |
Соф’я Андрэеўна Гальшанская (1405 — 21 верасьня 1461, Кракаў) — дзяржаўная дзяячка Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Каралева польская (з 1424), заснавальніца дынастыі Ягелонаў.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Прадстаўніца роду Гальшанскіх гербу «Гіпацэнтаўр», дачка Андрэя (Вязынскага) і Аляксандры з Друцкіх. Паводле Хронікі Быхаўца, па сьмерці бацькі выхоўвалася разам зь сёстрамі ў Друцку ў матчынага брата Сямёна Друцкага[1].
24 сакавіка 1422 выйшла замуж за караля польскага Ягайлу. 12 лютага 1424 у Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя. Нарадзіла сыноў Уладзіслава, караля польскага і вугорскага, Казімера (памёр у маленстве) і Казімера, вялікага князя літоўскага і караля польскага.
Актыўна ўдзельнічала ў палітычным жыцьці Каралеўства Польскага, вяла барацьбу за кароны для сваіх сыноў. За часамі кіраваньня Казімера была ягоным дарадцам. Непрыязна ставілася да інкарпарацыі Вялікага Княства Літоўскага ў Каралеўства Польскага, прыхільна — да гусіцкага руху. Вызначалася талерантнасьцю, не парывала зьвязкаў зь літоўскім (беларускім) асяродзьдзем (пры яе двары знаходзілася праваслаўная шляхта)[2].
Пахавалі каралеву ў капліцы Сьвятой Тройцы Вавэльскай катэдры.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ У Вольфа ў сэкцыі пра Гальшанскіх «u wuja swego kniazia Iwana Dymitrowicza Druckiego», аднак у сэкцыі пра Друцкіх у якасьці апекуна дзяўчын значыцца Сямён, як і ў хроніцы
- ^ Любоў Собалева. Соф’я Гальшанская // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 621.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Соф’я Гальшанская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў