Соя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Соя (па-лацінску: Glycine) — род расьлін сямейства Бабовыя. Радзімай соі зьяўляецца Усходняя Азія.
Большасьць відаў соі — шматгадовыя павойныя расьліны, распаўсюджаныя ў тропіках і субтропіках ад Афрыкі, Паўднёвай Азіі і Аўстраліі да Акіяніі. Аднак калі гаворка ідзе пра сою, то звычайна маюць на ўвазе найбольш вядомы від — соя культурная (Glycine max (L.) Merr.).
Насеньне культурнай соі, часам званае «соевымі бабамі» (ад анг. Soya bean, soybean) — шырока распаўсюджаны прадукт харчаваньня, вядомы яшчэ ў трэцім тысячагодзьдзі да н. э.