Спадарожнікі Марса
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
У плянэты Марс ёсьць два спадарожнікі: Фобас (грэц. φόβος — страх) і Дэймас (грэц. Δείμος — жах).
Абодва спадарожнікі круцяцца вакол сваіх восяў з тым жа пэрыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды зьвернутыя да плянэты адным і тым жа бокам. Прыліўное ўзьдзеяньне Марса паступова запавольвае рух Фобаса, і ў выніку прывядзе да падзеньня спадарожніка на Марс. Наадварот, Дэймас аддаляецца ад Марса.
Абодва спадарожнікі маюць форму, набліжаную да трохвосевага эліпсоіду, Фобас (26,6×22,2×18,6 км) некалькі буйней Дэймаса (15×12,2×10,4 км). Паверхня Дэймаса выглядае значна гладчэйшай за кошт таго, што большасьць кратэраў пакрытая тонкакрупчастым рэчывам. Відавочна, на Фобасе, бліжэйшым да плянэты і больш масіўным, рэчыва, выкінутае пры ўдарах мэтэарытаў, альбо наносіла паўторныя ўдары па паверхні, альбо падала на Марс, у той час як на Дэймасе яно доўгі час заставалася на арбіце вакол спадарожніка, паступова абложваючыся і хаваючы няроўнасьці рэльефу.
[рэдагаваць] Цікавыя факты
Наяўнасьць двух спадарожнікаў у Марса, больш чым за 150 гадоў да іх афіцыйнага адкрыцьця, выпадкова «прадказаў» Джонатан Сьвіфт у адной з сваіх кніг пра Гулівера.
…унутраны выдалены ад цэнтра плянэты ў дакладнасьці на 3 яе дыямэтры, а вонкавы — на 5; першы абарочваецца ў прасторы за 10 гадзін, а другі — за 21,5 такім чынам, што адносіна квадратаў гэтых пэрыядаў вельмі блізкае да адносіны кубоў іх адлегласьцяў ад цэнтра Марса; гэта было пераканаўчым для іх доказам праявы таго ж закона гравітацыі, які кіруе рухам і блізу іншых масіўных целаў.
У яго часы Фобас і Дэймас не былі вядомыя, і пісьменьнік такім чынам сатырычна апісаў астраномаў Лапуты.
Адно з тлумачэньняў — тэорыя пра павелічэньне колькасьці спадарожнікаў пры павелічэньні аддаленьня плянэты ад Сонца. У Зямлі — адзін спадарожнік Месяц, у Юпітэра — чатыры спадарожнікі (вядомыя на той момант), у Сатурна — пяць. Адпаведна, у Марса павінна быць два. Калі ўлічыць, што на той момант лічылася, што паміж Марсам і Юпітэрам ёсьць плянэта Фаэтон, то ў такім «прадказаньні» мала чаго дзіўнага.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Спадарожнікі Марса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Фатаграфіі спадарожнікаў Марса, зробленыя амэрыканскім марсаходам «Spirit»
| п • а • р Сонечная сыстэма | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
|
|
||||||
| Сонца • Геліясфэра Геліяабалонка Геліяпаўза Hydrogen wall |
Плянэты ☾ = спадарожнік(-і) ∅ = кольца (-ы) |
Мэркурый | Вэнэра | Зямля ☾ | Марс ☾ | |
| Юпітэр ☾ ∅ | Сатурн ☾ ∅ | Уран ☾ ∅ | Нэптун ☾ ∅ | |||
| Карлікавыя плянэты | Цэрэра | Плютон ☾ | Эрыс ☾ | |||
| Малыя целы Сонечнай сыстэмы |
Астэроіды (малыя плянэты) |
Групы й сямействы: Вулканоіды • Калязямныя астэроіды • Галоўны пояс астэроідаў Траянскія астэроіды • Кентаўры • Нэптунскія траянцы • Спадарожнікі астэроідаў • Мэтэароіды |
||||
| Глядзіце таксама сьпіс астэроідаў, а таксама значэньні імёнаў астэроідаў. | ||||||
| Транс- нэптунавыя аб'екты |
Пояс Койпэра — Плютына: Аркус • Іксіён — Кьюбівана: 2002 UX25 • Варуна • 1992 QB1 • 2002 TX300 • 2003 EL61 • Квавар • 2005 FY9 • 2002 AW197 |
|||||
| Расьсеяная кружэлка: 2002 TC302 • 2004 XR190 • Сэдна | ||||||
| Камэты | Сьпісы пэрыядычных і непэрыядычных камэт • Дамоклоіды • Воблака Аорта | |||||
| Глядзіце таксама астранамічныя аб'екты, сьпіс аб'ектаў сонечнай сыстэмы і Партал:Астраномія | ||||||

