Спадарожнікі Нэптуна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Сыстэма Нэптуна

У цяперашні час у Нэптуна вядома 13 спадарожнікаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Трытон

Найбуйнейшы спадарожнік Нэптуна Трытон быў адкрыты ангельскім астраномам Уільямам Ласэлам (William Lassell) у 1846 г., усяго праз 17 дзён пасьля адкрыцьця плянэты. Назву Трытон было прапанавана К.Фламарыёнам у 1880, аднак аж да сярэдзіны XX стагодзьдзі больш ужывальным было проста «спадарожнік Нэптуна» (другі спадарожнік Нэптуна быў адкрыты толькі ў 1949). Трытон — бог мора ў грэцкай міталёгіі.

[рэдагаваць] Нэрэіда

У 1949 годзе амэрыканска-галандскі астраном Джэрард Койпер (Gerard Kuiper) адкрыў другі спадарожнік Нэптуна — Нэрэіду (Nereid). Спадарожнік мае самую выцягнутую арбіту з усіх «недробных» спадарожнікаў плянэт. Яе адлегласьць да Нэптуна зьмяняецца ад 1,4 да 9,7 млн. км. Пэрыяд звароту — 360 сутак. Пэрыяд кручэньня вакол сваёй восі — 11,5 гадзіны.

«Вояджэр-2» у 1989 вызначыў дыямэтар Нэрэіды — 340 км і яе адбівальную здольнасьць — 12 %. Маса спадарожніка складае 3,1•1019 кг.

Спадарожнік названы ў гонар нэрэід — марскіх німф з грэцкай міталёгіі.

[рэдагаваць] Астатнія спадарожнікі

У 1989 «Вояджэр-2» адкрыў яшчэ шэсьць спадарожнікаў Нэптуна. Усе яны рухаюцца па кругавых арбітах у прамым накірунку практычна ў плоскасьці экватара плянэты. Пяць зь іх маюць пэрыяды звароту менш пэрыяду кручэньня плянэты, і таму на нэптуніянскам небе ўзыходзяць на захадзе і заходзяць на ўсходзе; гэта таксама азначае, што з-за гравітацыйнага трэньня яны рана або позна зьваляцца на Нэптун. Самы буйны з гэтых спадарожнікаў — Пратэй — няправільнай формы са сярэднім дыямэтрам каля 420 км. Ён цямней Нэрэіды, і адлюстроўвае ўсяго 6% падальнага сьвятла. Пратэй мае шэры колер; на яго паверхні бачныя кратэрападобныя утварэньні й расколіны. Яшчэ адзін спадарожнік, Ларыса, цёмны аб'ект няправільнай формы памерам 210×180 км, які адлюстроўвае 5% сьвятла. На ім бачныя некалькі кратэраў памерамі 30—50 км. Няправільная форма Пратэя і Ларысы паказвае на тое, што на працягу ўсёй сваёй гісторыі яны заставаліся халоднымі грудамі лёду. Радыюсы арбіт спадарожнікаў 117,6 тыс. км і 74 тыс. км адпаведна. Аб астатніх спадарожніках вядома яшчэ менш. Дэспіна і Галатэя верцяцца на адлегласьцях 62 тыс. км і 52 тыс. км, адпаведна. Таласа верціцца вакол Нэптуна за 7,5 гадзіны на адлегласьці 50 тыс. км. Наяда, з пэрыядам звароту 7,1 гадзіны, мае арбіту, прыкметна нахіленую да плоскасьці экватара Нэптуна — на 4,5°.

У 20022003 адкрыты яшчэ пяць спадарожнікаў Нэптуна, такім чынам, іх агульны лік дасягнуў 13. Кожны з новаадкрытых аб'ектаў мае дыямэтар 30-60 км і нерэгулярную, выцягнутую арбіту зь вялікім нахілам. Пэрыяд іх звароту вакол Нэптуна складае ад 5 да 26 зямных гадоў.

[рэдагаваць] Кольцы Нэптуна

Вакол Нэптуна выяўленыя кольцы, якія сфатаграфаваў «Вояджэр-2». Раней найболей яркія часткі некаторых кольцаў назіралі з Зямлі ў выглядзе арак. Першапачаткова інфармацыю аб магчымых кольцах Нэптуна атрымалі ў пачатку 1980-х гадоў пры пакрыцьці зорак гэтай плянэтай. Усяго выяўлена пяць слабых кольцаў. Матэрыялу ў іх прыкладна ў 100 раз менш, чым у кольцах Урана. Сыстэма кольцаў Нэптуна ўтрымлівае два вузкіх кольца Адамса (1989N1R) і Леверье (1989N2R) на адлегласьцях ад цэнтра Нэптуна 62 930 км і 53 200 км адпаведна, шырокае кольца Гальле (1989N3R), зьмешчанае на адлегласьці 41 900 км, і шырокае кольца Ласэла (1989N4R), якое працягнулася ад кольца Леверье да адлегласьці прыкладна 59 000 км. Яно абмежавана з вонкавага боку кольцам Араго на адлегласьці 57 000 кілямэтраў. Вонкавае кольца Адамса ўтрымлівае тры дугі або аркі, якія атрымалі назвы Liberty, Equality і Fraternity (Свабода, Роўнасьць і Братэрства).

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Спадарожнікі Нэптунасховішча мультымэдыйных матэрыялаў