Спадарожнікі Нэптуну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сыстэма Нэптуну

У цяперашні час у Нэптуну вядома 14 спадарожнікаў[1].

Трытон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбуйнейшы спадарожнік Нэптуну Трытон быў адкрыты ангельскім астраномам Уільямам Ласэлам у 1846 годзе, усяго праз 17 дзён пасьля адкрыцьця плянэты. Назва Трытон была прапанаваная К. Фламарыёнам у 1880, аднак аж да сярэдзіны XX стагодзьдзя больш ужывальным было проста «спадарожнік Нэптуну» (другі спадарожнік Нэптуну быў адкрыты толькі ў 1949). Трытон — бог мора ў грэцкай міталёгіі.

Нэрэіда[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1949 годзе амэрыканска-галандскі астраном Джэрард Койпер адкрыў другі спадарожнік Нэптуну — Нэрэіду. Спадарожнік мае самую выцягнутую арбіту з усіх «нядробных» спадарожнікаў плянэт. Яе адлегласьць да Нэптуну зьмяняецца ад 1,4 да 9,7 млн км. Пэрыяд звароту — 360 сутак. Пэрыяд кручэньня вакол сваёй восі — 11,5 гадзіны.

«Вояджэр-2» у 1989 годзе вызначыў дыямэтар Нэрэіды — 340 км і яе адбівальную здольнасьць — 12%. Маса спадарожніка складае 3,1•1019 кг.

Спадарожнік названы ў гонар нэрэід — марскіх німф з грэцкай міталёгіі.

Астатнія спадарожнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1989 годзе «Вояджэр-2» адкрыў яшчэ шэсьць спадарожнікаў Нэптуну. Усе яны рухаюцца па кругавых арбітах у прамым накірунку практычна ў плоскасьці экватара плянэты. Пяць зь іх маюць пэрыяды звароту менш пэрыяду кручэньня плянэты, і таму на нэптуніянскам небе ўзыходзяць на захадзе і заходзяць на ўсходзе; гэта таксама азначае, што з-за гравітацыйнага церця яны рана або позна зьваляцца на Нэптун. Самы буйны з гэтых спадарожнікаў — Пратэй — няправільнай формы са сярэднім дыямэтрам каля 420 км. Ён цямней Нэрэіды, і адлюстроўвае ўсяго 6% падальнага сьвятла. Пратэй мае шэры колер; на яго паверхні бачныя кратэрападобныя утварэньні й расколіны. Яшчэ адзін спадарожнік, Ларыса, цёмны аб’ект няправільнай формы памерам 210×180 км, які адлюстроўвае 5% сьвятла. На ім бачныя некалькі кратэраў памерамі 30—50 км. Няправільная форма Пратэя і Ларысы паказвае на тое, што на працягу ўсёй сваёй гісторыі яны заставаліся халоднымі грудамі лёду. Радыюсы арбіт спадарожнікаў 117,6 тыс. км і 74 тыс. км адпаведна. Аб астатніх спадарожніках вядома яшчэ менш. Дэспіна і Галатэя верцяцца на адлегласьцях 62 тыс. км і 52 тыс. км, адпаведна. Таласа верціцца вакол Нэптуну за 7,5 гадзіны на адлегласьці 50 тыс. км. Наяда, з пэрыядам звароту 7,1 гадзіны, мае арбіту, прыкметна нахіленую да плоскасьці экватара Нэптуну — на 4,5°.

У 20022003 адкрыты яшчэ пяць спадарожнікаў Нэптуну, такім чынам, іх агульны лік дасягнуў 13. Кожны з новаадкрытых аб’ектаў мае дыямэтар 30-60 км і нерэгулярную, выцягнутую арбіту зь вялікім нахілам. Пэрыяд іх звароту вакол Нэптуну складае ад 5 да 26 зямных гадоў.

Чатырнаццаты спадарожнік быў заўважаны ў 2013 годзе на здымках тэлескопа Хабла, зробленых у 2002-2009 гадах.

Кольцы Нэптуну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вакол Нэптуну выяўленыя кольцы, якія сфатаграфаваў «Вояджэр-2». Раней найболей яркія часткі некаторых кольцаў назіралі з Зямлі ў выглядзе арак. Першапачаткова інфармацыю аб магчымых кольцах Нэптуну атрымалі ў пачатку 1980-х гадоў пры пакрыцьці зорак гэтай плянэтай. Усяго выяўлена пяць слабых кольцаў. Матэрыялу ў іх прыкладна ў 100 раз менш, чым у кольцах Урана. Сыстэма кольцаў Нэптуну ўтрымлівае два вузкіх кольца Адамса (1989N1R) і Леверье (1989N2R) на адлегласьцях ад цэнтра Нэптуну 62 930 км і 53 200 км адпаведна, шырокае кольца Гальле (1989N3R), зьмешчанае на адлегласьці 41 900 км, і шырокае кольца Ласэла (1989N4R), якое працягнулася ад кольца Леверье да адлегласьці прыкладна 59 000 км. Яно абмежавана з вонкавага боку кольцам Араго на адлегласьці 57 000 кілямэтраў. Вонкавае кольца Адамса ўтрымлівае тры дугі або аркі, якія атрымалі назвы Liberty, Equality і Fraternity (Свабода, Роўнасьць і Братэрства).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Обнаружен 14-й спутник Нептуна - interfax.by 16.07.2013(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Спадарожнікі Нэптунусховішча мультымэдыйных матэрыялаў