Спандэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Спандэ́й — такая стапа ў антычнай (мэтрычнай) сыстэме вершаваньня, у якую ўваходзяць два доўгія склады. У сілабатоніцы спандэем называюць зьяву, калі ў двухскладовай ці (значна радзей) трохскладовай стапе становяцца побач два націскныя склады. Злоўжываньне спандэем робіць верш грувасткім, няўклюдным. Разам з тым дзякуючы спандэю паэт можа рытмічна вылучыць тое ці іншае слова ў вершаваным радку, зьвярнуць на яго ўвагу.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]